Адыла, Аціла (Ятыла), Аўдзіла — мужчынскае імя.

Odilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Odo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Аціла, Аўдзіла, Ятыла
Вытворныя формы Гаціла, Ютэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Адыла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Аўдзіла, Адала, Адзіла або Аціла (Audilo, Odalo, Odilo, Otilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Отаўт, Атгін, Атмут; германскія імёны Ottolt, Otken, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[3], германскага *auð 'багацьце, спор'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis Voydzyvyl Jathylovycz Chonyevyęz (1486 год)[5]; Пашко Овъдилович с своимъ потужникомъ служба суполная (да 1525 году)[6]; у Крымиловичохъ знашолъ еси тры служъбы людеи, на имя Рымъка Кирмиловича, Нартовъта Ромишъковича, а брата его Екгаила, лечъ предки тых людей, Атило а Рымъко Кгирдевичи, купили были собе земълю у бояр Вилькомирскихъ (23 траўня 1539 году)[7]; Свято-Вознесенского Борколабовского дивического монастыря игуменья Севастіанна Одолевичевна (3 сакавіка 1752 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1906 год існавала вёска Адалішкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[10].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 188, 1183—1184.
  2. ^ Schmid A., Weigand K. Schauplätze der Geschichte in Bayern. — Verlag C.H.Beck, 2003. S. 43.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 414.
  6. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 68.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 264.
  8. ^ Археографический сборник документов: относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 2. — Вильна, 1867. S. 114.
  9. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 377.
  10. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 361.