Отаўт
Отаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Отаўт лац. Otaŭt | |
Otolt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Oto + Walt |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Отаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьОталт (Otolt, Ottolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Атгін, Атмут; германскія імёны Otilo, Otken, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Ётаўт германскаму імю Odald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Otołt[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanisław Ottowtt (18 жніўня 1788 году)[7]; Stanisław Ottowt (18 лістапада 1790 году)[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 203.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 439.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 259.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 271.