Ордэн «Народны Герой Украіны»

украінскі ордэн

Ордэн «Народны Герой Украіны» (па-ўкраінску: Народний Герой України) — украінская недзяржаўная ўзнагарода, уведзеная ў 2015 годзе з ініцыятывы калекцыянэра антыкварыяту ды валянтэра Андрэя Боечка ды ювэліра Дзьмітра Шчарбакова[1].

Народны Герой Украіны
Выява ордэнскай плянкі
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Тып Ордэн
Каму ўручаецца грамадзянам Украіны, замежнікам ды асобам без грамадзянства
Падставы ўзнагароджаньня барацьба за захаваньне ўкраінскае дзяржавы
Статус Уручаецца
Статыстыка
Парамэтры срэбра
Дата заснаваньня 2015
Першае ўзнагароджаньне 4 чэрвеня 2015 року

Гісторыя

рэдагаваць

Аўтары ідэі ордэна Андрэй Боечка ды Дзьмітро Шчарбакоў яшчэ зь вясны 2014 року рабілі для майданаўцаў, а пасьля для вацскоўцаў срэбраныя падвескі-абярэгі (якіх, па іх дадзеных, вырабілі 5700 штук)[2][3]. Увосені 2014, улічваючы недастатковую ўвагу дзяржавы да ўзнагароджаньня вайскоўцаў, яны вырашылі заснаваць новую ўзнагароду[3][4][5], і ў лютым 2015 Боечка паведаміў пра выраб першых 100 экзэмпляраў[6][7]. У «Фэйсбуцы» была запушчаная апытанка наконт кандыдатах у гонар і па стане на лістапад 2014 яго ўдзельнікі вылучылі каля тысячы чалавек, а па стане на чэрвень 2015 — каля 2 тысячаў[4]. На заклік здаваць срэбоа для ордэнаў станом на той час адгукнуліся понад 300 людзей з 16 коаінаў[4]. Першая цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 4 чэрвеня 2015 ў Сафійскім саборы; тады былі адзначаныя 23 асобы[5][8]. Пасьля 4-е — 5-е цырымоніі праект набраў значную папулярнасьць[9].

Узнагароджаньні адбываюцца раз на адзін-два месяцы[8][10]. Станам на жнівень 2017 (за 24 цырымоніі ўзнагароджаньня) адзнаку атрымалі 338 асобаў[10].

Пра ўзнагароду

рэдагаваць

Ёсьць два варыянты ўзнагароды: з чырвона-чорнаю стужкаю на калодцы — для ваяроў, якія са зброяю ў руках ахоўвалі ўкраінскую зямлю, а з жоўта-блакітнаю стужкаю — для валянтэраў ды мэдыкаў.

Ордэн выраблены з срэбра 925 пробы; кожная ўзнагарода мае індывідуальны нумар ды элемэнты аховы. Да камплекта ўваходзяць сам ордэн, пасьведчаньне, памятная манэта ды картка банка «Ґлобус» з тысячаю грывень[2][11]. Ордэны робяць зь ператопленых срэбраных рэчаў, сабраных ва ўсіх жадаючых[2][3]. У прыватнасьці, украінскі баксэр Вячаслаў Узэлкоў перадаў на ордэн сваю срэбраную мэдаль, якую атрымаў на Чэмпіянаце Эўропы па боксе 2002 року[12][13].

Прапанаваць кандыдатуру на ўзнагароджаньне можа кожны на старонцы ордэну ў Facebook; у прадстаўленьні павінен быць апісаны гераічны ўчынак кандыдата. Ўзнагародная Рада правярае інфармацыю й прымае канчатковае рашэньне[9].

Ордэн ёсьць адною з самых вядомых украінскіх недзяржаўных узнагародаў[9]. Існуюць адзнакі як найпапулярнейшае[14], найганаровейшае[15] ці адной з найганаровейшых[16][17] узнагародаў ва Ўкраіне, па меншай меры недзяржаўных[18][19][20][21][22].

Узнагародная рада

рэдагаваць

Першаснае вылучэньне й абмеркаваньне кандыдатаў на ўзнагароджаньне адбываецца з удзелам усіх ахвотных у Facebook, пасьля чаго кандыдатуру разглядае ўзнагародная рада. Яна складаецца зь вядомых вайскоўцаў, валянтэраў, мэдыкаў, журналістаў і г. д.[9][11]. Пачаткова месцы ў радзе былі прапанаваныя людзям, якіх часьцей за ўсё прапаноўвалі да ўзнагароджаньня[4], а ў сакавіку 2017 была створаная грамадская арґанізацыя «Народны герой Украіны», у якую ўваходзяць выключна ўзнагароджаныя гэтым ордэнам і якая мусіць выбіраць ўзнагародную раду[23]. У першы склад рады ўвайшлі 15 асобаў, у прыватнасьці вядомыя вайскоўцы Яўген Жукаў, Паўло Розлач, Аміна Акуева, Уладзімер Шумейка, валянтэры Рыгор Тука з «Народнага тылу», Марына Камарова ды Дар’я Баталова з «Арміі SOS», Паўло Кашчук з Combat-UA[3]. Імёны некаторых чальцоў рады не агучваюцца ў сувязі зь іх вайсковаю службаю[4]. Сярод чальцоў рады былі альбо ёсьць танкіст Яўген Мэжэвікін, валянтэры Лілія Болбат, Уладзімер Галаднюк, Іван Зьвягін, журналісты Юры Бутусаў ды Зьміцер Лазуткін[8][24]. Колькасьць чальцоў рады нясталая; у некаторыя часы ў ёй было 10[4][8][14] ды 12[2] асобаў. Старшынём рады стаў (і па стане на 2017 рок застаецца) Рыгор Тука[25].

Пастанова пра адзнаку

рэдагаваць

Агульнае палажэньне

рэдагаваць
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» ёсьць адзнакаю народу Ўкраіны.
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» ўручаецца грамадзянам Украіны, а таксама грамадзянам замежных дзяржаваў, за выдатныя заслугі ў ахове незалежнасьці Ўкраіны і валянтэрскай дапамогі ўзброеным сілам.
  • Ордэн налічвае адну ступень і дзьве намінацыі.
  • Узнагароджаныя Ордэнам «Народны Герой Украіны» набываюць ганаровае званьне «Народны Герой Украіны».
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» мае форму трызуба з накладзеным па цэнтры паднятым мячом, падвешанага да ордэнскае ліштвы.
  • Палоска на ордэнскай ліштвы мае чырвона-чорны колер для ўзнагароджаных падчас вайсковых дзеяньняў, ды жоўта-блакітны за валянтэрскую дзейнасьць.
  • У камплект узнагароды ўваходзіць таксама знак ордэна, пасьведчаньне аб узнагароджаньні ды банкаўская картка.
  • Пазбаўленьне Ордэна «Народны Герой Украіны» можа быць ажыцьцяўленае Ўзнагароднаю Радаю за дзеяньні, накіраваныя супраць Дзяржавы Ўкраіна і яе народу.

Парадак прадстаўленьня да ўзнагароджаньня Ордэнам «Народны Герой Украіны»

рэдагаваць
  • Хадайніцтва аб узнагароджаньні Ордэнам «Народны Герой Украіны» парушаюць перам Старшынём Узнагароднае Рады чальцы Ўзнагароднае Рады, камандзіры вайсковых падрозьдзелаў і кіраўнікі валянтэрскіх арґанізацыяў. Вылучэньне кандыдатураў ажыцьцяўляецца галосна.
  • У прадстаўленьні пазначаюцца пэўныя заслугі асобы, якія сталі падставаю для распачынаньня хадайніцтва аб узнагароджаньні.
  • Канчатковае рашэньне аб узнагароджаньні асобы, што прадстаўлена да адзначэньня прымае Старшыня Ўзнагароднае Рады. Ён таксама можа асабіста ініцыяваць узнагароджаньне.

Парадак уручэньня Ордэна «Народны Герой Украіны»

рэдагаваць
  • Уручэньне Ордэна «Народны Герой Украіны» праводзіцца ў абстаноўцы ўрачыстасьці й галоснасьці.
  • Ганаровую ўзнагароду ўручае, як правіла, Старшыня Ўзнагароднае Рады.
  • Па даручэньні Старшыні Ўзнагароднае Рады ганаровую ўзнагароду могуць уручаць сябры Ўзнагароднае Рады або Камандзір вайскоўцаў падрозьдзелаў ды кіраўнікі валянтэрскіх арґанізацыяў.
  • Узнагароджанаму Ордэнам «Народны Герой Украіны» уручаецца знак адрозьненьня й грамата.
  • Знак Ордэна «Народны Герой Украіны» носіцца на грудзях зьлева.

Парадак захоўваньня Ордэна «Народны Герой Украіны»

рэдагаваць
  • Узнагародныя знакі Ордэна «Народны Герой Украіны» ды пасьведчаньні захоўваюцца ў Узнагароднай Рады.
  • У выпадку ўзнагароджаньня асобы Ордэнам «Народны Герой Украіны» знак ды пасьведчаньне захоўваюцца ў гэтай асобы.
  • У выпадку страты (псуты) знака ды пасьведчаньня дублікаты, як правіла, не выдаюцца. Яны могуць быць выдадзеныя, як выключэньне, пры ўмове, што ўзнагароджаны ня змог прадухіліць страты (псуты) знакаў ды дакумэнтаў, згодна з рашэньнем Узнагароднае Рады за сродкі ўзнагароджанага або безкаштоўна.
  • Пасьля сьмерці ўзнагароджанага Ордэнам «Народны Герой Украіны» знакі, ліштвы ды пасьведчаньні застаюцца ў сям’і памерлага.
  • Узнагародныя знакі, ліштвы ды пасьведчаньні Ордэна «Народны Герой Украіны», што належаць асобе, пазбаўленаму Ордэна, падлягаюць вяртаньню ва Ўзнагародную Раду.

Мастацка-кампазыцыйнае і духоўна-сутнаснае апісаньне ордэна «Народны Герой Украіны»

рэдагаваць
 
7 траўня 2016 року Ўкрпошта правяла ўрачыстае спэцгашэньне адмысловым паштовым штэмпелем на капэртах з маркаю, на якой намаляваныя партрэты кавалераў ордэна «Народны Герой Украіны» фатоґрафа Рамана Мікалаева.
  • У аснову мастацкай канструкцыі і стылю выкананьня Ордэна «Народны Герой Украіны» ускладзеныя дасканала вывучаныя археолагамі, культуролагамі і мастакамі нашых аб’яднаньняў каноны праўдзіва праваслаўных малюнкаў і сэнсаў часоў Кіеўскае Русі, Украінскае Гетманскае эпохі ды Ўкраінскае Народнае Рэспублікі.
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» мае форму гербавага знака Сьвятога князя Ўладзімера Вялікага ў форме трызуба — сымбалу дзяржаўнасьці ды незалежнасьці Ўкраіны; па цэнтру накладзены меч лязом уверх — сымбал вайсковае доблесьці. Адрозьненьне падвешаная да ордэнскае ліштвы.
  • Знак ордэна мае памер 50 мм, выраблены з срэбра. На зваротным пляскатым баку нагруднага знаку нанесеныя знакі арґанізацыяў, якія заснавалі адрозьненьне, ды выґраваны парадкавы нумар.
  • Стужка Ордэна «Народны Герой Украіны» мае памер 15 мм вэртыкальна і 28 мм гарызантальна. Стужка ўскладзеная на мэталічную плястыну з шпількаю. Палоска мае чырвона-чорны (для вайскоўцаў) або жоўта-блакітны (для валянтэраў, цывільных) колер. Стужка адрозьненьня шаўковая муаровая.
  • З дапамогаю пярсьцёнка з вушкам знак Ордэна злучаецца з прастакутнаю калодкаю. На адваротным баку калодкі ёсьць зашпілька для мацаваньня нагруднага знаку да адзеньня.[26].

Узнагароджаньне ордэнам «Народны Герой Украіны»

рэдагаваць
# Дата Месца Узнагароджаныя
1 4 чэрвеня Кіеў, Нацыянальна запаведнік «Соф’я Кіеўская» Першыя ўзнагароды атрымалі 21[27] украінец: воіны, мэдыкі, валянтэры ды каплан. Першая ўзнагарода ўручаная ахоўніку Данецкага аэрапорту, кулямётніку 90-га штурмавога батальёну Ігару Бранавіцкаму (пасьмяротна)[28].
3 23 чэрвеня Львоў, Палац Сапег Народнаю адзнакаю былі адмечаныя 20 людзей: 13 вайскоўцаў ды 7 валянтэраў[29].
4 5 ліпеня Траса КраматорскСлавянск На адкрыцьці мэмарыяла загінулым украінскім ваярам «У памяць аб боі 4 ліпеня 2014 р., падчас якога байцы 25 АПДБр ды спэцпадрозьдзелу МУС гераічна спынілі прарыў бронекалёны ворага» ўзнагароду атрымалі вайскоўцы ды валянтэры. Памятны знак зьявіўся на месцы былога блёкпаста да ўгодкаў вызваленьня ад баевікоў Славянску ды Краматорску[30].
5 15 ліпеня Дняпро, Палац Студэнтаў ДНУ Усяго было ўручана 18 (20) ордэнаў: 13 (14) — вайскоўцам, 3 (4) — мэдыкам і 2 — валянтэрам. Байца 3-е роты 93-е брыґады Аляксандра Масулэгу ўзнагарадзілі ў лякарні Мечнікова — у чэрвені ён атрымаў цяжкую аскепкавую рану жывата й нагі ды перанес некалькі складаных апэрацыяў[31].
6 23 ліпеня Харкаў 18 узнагародаў атрымалі 9 байцоў Узброеных Сілаў і добраахвотных батальёнаў (5 зь іх — пасьмяротна) ды 9 валянтэраў і арґанізацыяў, якія актыўна дапамагалі на перадавой[32].
7 2 жніўня Лінія фронту (Славянск, Старабельск), Харкаў 14 ваяроў (1 пасьмяротна) з 95-е, 80-е ды 25-е брыґадаў, 8-га полку спэцпрызначэньня атрымалі ўзнагародную адзнаку за храбрасьць і гераізм у барацьбе з ворагам Украіны[33].
8 29 жніўня Кіеў, вайскова-партыятычны праект «Храбрыя сэрцы» Узнагароджаны пасьмяротна капітан Аляксандар Лаўрэнка — камандзір 1-е танкавае роты танкавага батальёна, 93-я брыґада. Узнагарода ўручаная камбату ды сябру Аляксандра Зьмітру Кашчанку ў прамым этэры праґрамы «Храбрыя сэрцы. Танкісты» на тэлеканале «2+2»[34].
9 19 верасьня Жытомір Былі ўручаныя 15 ордэнаў — 13 вайскоўцам ды добраахвотцам (адзін зь іх пасьмяротна ды адзін зьнікламу бязь вестак), а таксама 2 валянтэрам[35].
10 13 кастрычніка Адэса, Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатар опэры ды балету Народную адзнаку атрымалі 15 ахоўцаў Украіны: 10 вайскоўцаў ды добраахвотнікаў (адзін зь іх пасьмяротна), лекар, каплан, валянтэр ды ґрупа журналістаў, а таксама грамадзкі дзеяч Мустафа Джэмілеў[36].
11 19 лістапада Чангар На гэты раз узнагароду атрымалі 8 асобаў: 5 ваяроў, грамадзкі дзеяч, валянтэр ды мэдык[37].
12 15 студзеня Тарнопаль, Тарнопальскі акадэмічны абласны драматычны тэатар ім. Т. Р. Шаўчэнка Узнагароджана 13 асобаў — 8 вайскоўцаў і добраахвотцаў (4 зь іх пасьмяротна), 2 журналісты, мэдык, сьвятар ды валянтэрская арґанізацыя[38][39].
13 10 лютага Палтава, Палтаўскі акадэмічны абласны ўкраінскі музычна-драматычны тэатар імя Міколы Гогаля Узнагароджана 16 асобаў — 9 вайскоўцаў (5 зь іх пасьмяротна), 5 валянтэраў, мэдык ды каплан[40].
14 26 сакавіка Чарнаўцы, Чарнавіцкая абласная філярмонія Узнагароджана 24 асобы — 16 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна), 2 мэдыкаў, каплана ды 5 валянтэраў[41].
15 22 красавіка Вялікаміхайлаўка, ля базы 5-га асобнага батальёна Ўкраінскае добраахвотнае арміі Узнагароджана 12 асобаў — байцы-добраахвотнікі батальёнаў «Данбас», «Азоў», «Айдар», ДУК ПС (цяпер УДА), валянтэры ды мэдыкі-гасьпітальеры[42].
16 7 траўня Кіеў, Нацыянальны музэй гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне Узнагароджана 23 асобы (уручаныя 22 ордэны) — 13 ваяроў (2 зь іх пасьмяротна), 3 мэдыкаў, 5 валянтэраў (3 зь іх пасьмяротна), журналіст і каплан[43]. Таксама ў гэты дзень адбылася прэзэнтацыя марак, прысьвечаных кавалерам ордэна «Народны Герой Украіны». На марках намалёваныя 18 Народных герояў (9 байцоў і 9 валянтэраў)[44].
17 29 чэрвеня Мікалаеў Узнагароджана 16 герояў — 13 ваяроў (2 зь іх пасьмяротна) чырвона-чорнымі адзнакамі ды 3 сіня-жоўтымі (валянтэр, пастар ды ўдзельнік інфармацыйнага супраціву).
18 24 ліпеня Хмяльніцкі Узнагароджана 15 асобаў — 9 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна), вайсковы журналіст, 2 валянтэра ды 3 мэдыка.
20 3 сьнежня Краматорск Узнагароджана 12 дэсантнікаў (3 зь іх пасьмяротна) зь пяці брыґадаў высокамабільных дэсантных вайскаў Украіны.
21 11 лютага Чаркасы, Будынак культуры імя Кулыка Узнагароджана 10 вайскоўцаў (4 зь іх пасьмяротна)[45].
22 2 красавіка Марыюпаль, Палац культуры Мэталюргаў Узнагароджана 12 асобаў — 10 вайскоўцаў (3 зь іх пасьмяротна), 2 мэдыкаў[46].
23 9 чэрвеня Крапіўніцкі, тэатар імя М. Л. Крапіўніцкага Узнагароджана 12 асобаў, усе вайскоўцы (4 зь іх пасьмяротна)[47].
24 18 жніўня Вініца, Вініцкая абласная філярмонія Узнагароджана 12 байцоў ды лекароў (4 пасьмяротна)[10][48].
25 14 верасьня Запарожжа, тэатар імя Ўладзімера Магара Узнагароджана 14 байцоў, валянтэраў ды журналістаў (2 пасьмяротна)[16][20].
26 16 сьнежня Івана-Франкоўск, обласна філармонія Узнагароджана 12 байцоў (3 пасьмяротна)[49].

Палітычныя й грамадскія дзяячы

рэдагаваць
  1. Вадалазкі Анатоль (загад № 5 ад 5 ліпеня 2015 року).
  2. Мустафа Джэмілеў (загад № 10 ад 13 кастрычніка 2015 року)
  3. Амэтаў Рэшат (загад № 11 ад 18 лістапада 2015 року).
  4. Ахтэм Чыйгоз (загад № 11 ад 18 лістапада 2015 року).
  1. ^ Андрей Боечко: «Серебро для изготовления орденов нам присылают со всего мира»(недаступная спасылка)
  2. ^ а б в г Качинська Ю., Ковальчук В. (01.03.2016) Ініціатор ордена «Народний герой України» Андрій Боєчко: Навіть генерали не носять усі свої нагороди, бо їм соромно. АСН. Архіўная копія ад 30.07.2017 г.
  3. ^ а б в г Нагорода героям від вдячного народу України. Дзеркало тижня. Україна (24.04.2015). Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  4. ^ а б в г д е Андреева В. (03.06.2015) "Если народ имеет право кормить, одевать, лечить и снаряжать свою армию – то он имеет право и награждать", - журналист Андрей Боечко о проекте "Народный герой Украины". Цензор.нет. Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  5. ^ а б Косянчук І. (01.03.2016) Нагорода, якої не купиш. Урядовий кур’єр. Архіўная копія ад 04.07.2017 г.
  6. ^ Орден «Народний Герой України». galinfo.com.ua (23.02.2015). Архіўная копія ад 07.07.2017 г.
  7. ^ Допис Андрія Боєчко на Facebook від 22.02.2015 (архів).
  8. ^ а б в г Шкурай С. (15.07.2016) «Народний герой» буде існувати, поки люди даватимуть срібло, — Кіртока. Громадське радіо. Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  9. ^ а б в г Бура Д. (20.11.2015) Народні нагороди для бійців АТО: як добитися відзнаки для героїв. Телеканал новин «24». Архіўная копія ад 04.11.2016 г.
  10. ^ а б в На Вінниччині відбулася XXIV церемонія нагородження «Народний Герой України». Вінницька обласна державна адміністрація (19.08.2017). Архіўная копія ад 21.08.2017 г.
  11. ^ а б Банк «ГЛОБУС» продовжує підтримувати проект «Орден «Народний Герой України». Публікації за 15.07.2015, 13.10.2015, 30.03.2016.
  12. ^   У Тарнопалі зьбіраюць паломаныя або непатрэбныя срэбраныя вырабы на ордэны «Народны герой Украіны» // Далякампанія TV-4, 8 лютага 2016.
  13. ^ Маленькая винничанка собрала 450г серебра и 2600 гривен на ордена АТО (рас.) 20minut.ua
  14. ^ а б Орденом “Народний герой України” нагороджено вже 300 осіб. Укрінформ (28.03.2017). Архіўная копія ад 23.08.2017 г.
  15. ^ Семен Салатенко привітав сумчанина Андрія Тимофієва з отриманням нагороди «Народний герой України». Сумська обласна рада (29.04.2016). Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  16. ^ а б В Запоріжжі вперше пройшла церемонія “Народний герой України”. Телеканал Z (15.09.2017). Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  17. ^ Логвиненко Ю. (10.02.2016) У Полтаві нагородили орденом Народних Героїв України. «Трибуна». Архіўная копія ад 05.06.2016 г.
  18. ^ Олехнович А. (18.07.2016) Лілія Болбат, волонтерка з Донбасу: два роки ми показуємо світу і Росії, що «русского мира» тут ніхто не чекає. «Народна армія». Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  19. ^ Почесне звання «Народний Герой України» отримав бориспілець Валерій Гудзь. Київська обласна державна адміністрація (04.04.2017). Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  20. ^ а б Орденом "Народний Герой України" нагороджені 14 військовослужбовців і волонтерів. Інтерфакс-Україна (15.09.2017). Архіўная копія ад 15.09.2017 г.
  21. ^ На церемонії "Народний Герой" легендарного запорізького комбата представив головред "Цензора". depo.ua (14.09.2017). Архіўная копія ад 22.02.2018 г.
  22. ^ Премія "Народний герой України" пройшла в Маріуполі. УНН (02.04.2017). Архіўная копія ад 29.07.2017 г.
  23. ^ Кавалери ордену “Народний герой України” створили ГО, щоб визначати наступних. Новинарня (18.03.2017). Архіўная копія ад 02.07.2017 г.
  24. ^ Допис Марини Комарової на Facebook від 10 грудня 2015 Архіўная копія ад 10.07.2016 г.
  25. ^ Дроздова Т. (14.06.2017) Андрій Ільїн — Народний Герой України. Інтернет-видання "Світловодськ". Архіўная копія ад 23.02.2018 г.
  26. ^ ПАЛАЖЭНЬНЕ ПРА ОРДЭН «НАРОДНЫ ГЕРОЙ УКРАІНЫ»
  27. ^ спачатку паведамлялась аб 22-х украінцаў
  28. ^ 21 великий украинец удостоился звания «Народный Герой Украины»: среди них известные воины, медики и волонтеры. СПИСОК+ФОТО (рас.)
  29. ^ У Львове ўзнагарадзілі Народных герояў Украіны // «Львоўскі партал», 23 чэрвеня 2015
    У Львове 13 вайскоўцаў ды 7 валянтэраў атрымалі ордэн «Народны герой Украіны» // «Zaxid.net», 23 чэрвеня 2015
    Народны Герой Украіны. Львоў // YouTube, «Наш Львоў», 19 кастрычніка 2015
  30. ^ Церемонія нагородження визволителів Краматорська орденом «Народний Герой України» // Студия «Наш дом», 5 ліпеня 2015
    До річниці звільнення від бойовиків між Слов’янськом і Краматорськом відкрили пам’ятник загиблим українським ваярам // «Військо України», 6 ліпеня 2015
  31. ^ Банк «ҐЛОБУС» працягвае падтрымліваць праект "Ордэн «Народны Герой Украіны» // ПАТ «КБ „ГЛОБУС“», 15 ліпеня 2015
    Двадцять орденів «Народны герой Украіны» вручили в Дніпрі // «Громадське ТБ Дніпро», 16 ліпеня 2015
    У Дніпропетровську вручили 18 орденів «Народний Герой України» // «9 канал», 16 ліпеня 2015
    У Дніпропетровську вручили нагороди «Народны герой Украіны» // «ТСН», 16 ліпеня 2015
  32. ^ Народна нагорода народним героям України. У Харкові вручили срібні Ордена волонтерам, мэдыкам і військовим // «Стрічка новин Харкова», 24 ліпеня 2015
    В Харькове наградили 18 военных и волонтеров орденом «Народный герой Украины» // Медиа группа «Объектив», 24 ліпеня 2015 (рас.)
  33. ^ Другого жніўня на передовій лінії фронту… // Олег Яницький, 31 ліпеня 2015
    Нагородження орденом «Народний Герой України» // Георгій Тука, 2 жніўня 2015
    Бійцям 95-ї бригади вручили ордени «Народны герой Украіны»(недаступная спасылка) // «Укрінформ», 2 жніўня 2015
  34. ^   Капітан Олександр Лавренко нагороджений Орденом Народний Герой України , 18 кастрычніка 2015
  35. ^ У Житомирі вручили нагороди «Народны герой Украіны» // «Житомир.info | Новости Житомира», 19 верасьня 2015
    18 волонтерських нагород знайшли своїх героїв у Житомирі // «5 канал», 19 верасьня 2015
    У Житомирі ваярам вручили ордени «Народны герой Украіны» // «Репортер Житомира», 21 верасьня 2015
  36. ^ В Одесі вручили ордэн «Народны герой Украіны» // «Громадське ТБ Одеси», 13 кастрычніка 2015
    В Одесі вручили нагороди «Народний Герой України» // «5 канал», 13 кастрычніка 2015
    Орденом «Народний Герой України» пасьмяротна нагороджено десятника «ПС» Одеси Ігоря Іванова // YouTube, djdansky, 13 кастрычніка 2015
    В Одессе ордэн «Народный герой Украины» вручили 12 воинам и 5 гражданским: «Сражаться за каждый кусочек своей земли» // «Цензор.НЕТ», 15 кастрычніка 2015  (рас.)
  37. ^ На Чонгарі відбулося нагородження орденом «Народний Герой України» // «5 канал», 19 лістапада 2015
    Церемония вручения ордена Народный Герой Украины прошла в Чонгаре: из девяти представленных Героев — четверо награждены пасьмяротна // «Цензор.НЕТ», 20 лістапада 2015  (рас.)
  38. ^ У Тернополі нагородять Народних Героїв України (список) // «Терен», 3 студзеня 2016
  39. ^   Народний Герой України , «Телекомпанія TV-4», 15 студзеня 2016
  40. ^ В Полтаві узнагарадзілі 20 народних героїв України // «Подробности», 10 лютага 2015
    Народних Героїв України узнагарадзілі у Полтаві // «Коло», 10 лютага 2015
    У Полтаві узнагарадзілі орденом Народних Героїв України // «Трибуна», 10 лютага 2015(недаступная спасылка)
    У Полтаві відбулось нагородження орденом «Народний Герой України» // «Полтавщина», 10 лютага 2015
    У Полтаві узнагарадзілі «Народних Героїв України» // «В Полтаві.info», 10 лютага 2015
  41. ^ Нагородження орденом «Народний Герой України» відбудеться в Чернівцях // «Цензор.НЕТ», 24 сакавіка 2016
    В Чернівцях узнагарадзілі Народних героїв України // «ТСН», 26 сакавіка 2016
    Волонтери у Чернівцях нагороджували Героїв України // «Чернівецький промінь», 27 сакавіка 2016
  42. ^ Нагородження «Народним героєм України» на базі 5-го ОБАТу // «Сектор правди», 23 красавіка 2016
  43. ^ 22 ордени «Народны герой Украіны» сьогодні вручать у Національному музеї історії України в Другій світовій війні // «Censor.net», 7 траўня 2016
    У Києві узнагарадзілі Народних Героїв України // Міністерство оборони України, 7 траўня 2016
    У Києві визначили нових «Народних героїв України» // «5 канал», 7 траўня 2016
    У Києві сьогодні нагороджували Народних героїв України // «Громадське радіо», 7 траўня 2016
  44. ^ 7 траўня з нагоди Дня пам’яті ды примирення… // «Укрпошта», 6 траўня 2016
  45. ^ У Черкасах узнагарадзілі «Народных герояў Украіны». Сярод іх — 23-гадовы капітан Кызыла (пасьмяротна) // «Новинарня», 11 лютага 2017
  46. ^ У Марыюпалі байцоў ды мэдыкаў узнагарадзілі народным ордэнам // «Громадське ТБ Приазов’я», 2 траўня 2017
  47. ^ 23-тя церемонія “Народний герой” у Кропивницькому: у списку – знаменитий Санта і перша загибла жінка-боєць. Новинарня (10.06.2017). Архіўная копія ад 31.07.2017 г.
  48. ^ 24-ды церемонія «Народний герой»: у Вінниці ўзнагарадзілі пасьмяротна загиблих розвідників Шаповала і Возного // «Новинарня», 20.08.2017
  49. ^ У Франківську байцоў АТА ўзнагарадзілі орденом «Народний Герой України» (фото) // «Фіртка», 6.12.2017

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць