Хмяльніцкі
Хмяльніцкі (па-ўкраінску: Хмельницький, гістарычная назва — Пласкіраў, у 1795/1801—1954 роках — Праскураў) — места ў заходняй частцы Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Хмяльніцкай вобласьці і Хмяльніцкага раёну. Плошча 94 км². Насельніцтва на 2024 год — 267 тыс. чал. Насельніцтва аглямэрацыі — 439,7 тыс. чал. Знаходзіцца за 281 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Празь места праходзяць аўтамабільныя дарогі Чарнаўцы — Стараканстантынаў і Львоў — Крапіўніцкі — Данецк E50.
Хмяльніцкі лац. Chmialnicki | |||||
укр. Хмельницький | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1431 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хмяльніцкая | ||||
Мэр: | Аляксандар Сымчышын[d] | ||||
Плошча: | 93,05 км² [1] | ||||
Вышыня: | 295 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 268 527 чал. (2017)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2885,84 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 88,3% расейцы — 7,9% палякі — 2,0% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-382(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 29000—29499 | ||||
КОАТУУ: | 6810100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°25′12″ пн. ш. 27°0′0″ у. д. / 49.42° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 49°25′12″ пн. ш. 27°0′0″ у. д. / 49.42° пн. ш. 27° у. д. | ||||
Хмяльніцкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Хмяльніцкая меская рада |
Хмяльніцкі — гістарычны цэнтар Цэнтральнага Падольля. У наш час места зьяўляецца буйным цэнтрам рынкавага гандлю (мясцовы рынак — трэці ў Эўропе па аб’ёме продажаў), агулам рынкі займаюць 1/3 частку тэрыторыі Хмяльніцкага.
Этымалёгія назвы
рэдагавацьСваю назву места атрымала ў гонар Багдана Хмяльніцкага, гістарычная назва Пласкіраў паходзіць ад рэчкі Плоская — прытоку Паўднёвага Буга.
Гісторыя
рэдагаваць- канец XIV — пачатак XV стагодзьдзяў: верагодны час заснаваньня паселішча, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.[3]
- 1431: па сьмерці вялікага князя Вітаўта, кароль польскі Ягайла далучыў Пласкіраў да Польшчы.
- 1434: у Падольскім ваяводзтве.
- XVI—XVII стагодзьдзі: у Пласкіраве існаваў замак.
- XVII—XVIII стагодзьдзі: мястэчка, неаднаразова цярпеў ад ваенных канфліктаў.
- 1672—1699: знаходзіўся пад уладай Турэччыны.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1795: цэнтар павету Падольскай губэрні.
- 1870: адкрыцьцё чыгункі Жмэрынка — Праскураў — Валачыск.
- 1919—1920: у Праскураве тройчы знаходзіўся Ўрад УНР і Дырэкторыя, тут у сакавіку 1919 адбылося апошняе паседжаньне Дырэкторыі ў поўным складзе.
- 16 лістапада 1920: у складзе УССР.
- 15 сакавіка 1941: цэнтар Камянец-Падольскай вобласьці.
- 8 ліпеня 1941 1941 — 25 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1881 — 14 554 чал.[4]
- 1897 — 22 915 (13 783 мужчыны і 9132 жанчыны), зь іх каля 29,8% складалі праваслаўныя, 30,1% — каталікі, 39,5% — юдаісты, 0,6% — іншыя.[5]
- 1991 — 244 тыс. чал.[6]
- 2009 — 290 тыс. чал.
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | польская | беларуская |
---|---|---|---|
88,39% | 10,36% | 0,39% | 0,07% |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы машынабудаваньня (трансфарматарныя падстанцыі, кавальска-прэсавае абсталяваньне, радыёапаратура, прыборы і інш.); харчовай (масласыраробнай, мясной), лёгкай (абутковай, швацкай, трыкатажнай і інш.), хімічнай і іншай прамысловасьці.
Галерея
рэдагаваць-
Вул. Праскураўская
-
Рэчка Плоская ў мескім парку
-
Будынак адміністрацыі вобласьці
-
Вул. Падольская
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Арыель Дзюран (1898—1981) — амэрыканская пісьменьніца
- Анатоль Кашпіроўскі (нар. 1939) — псыхатэрапэўт, гіпнатэзэр
- Аляксандар Панамароў (нар. 1973) — украінскі сьпявак
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Про зміну і встановлення меж міста Хмельницький і Хмельницького району Хмельницької області (укр.)
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ Історія Хмельницького
- ^ Proskurów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 53
- ^ Проскуров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Хмельницкий // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
рэдагаваць- Proskurów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 53—57
- Проскуров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХмяльніцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў