Громадське радіо
Грома́дське ра́діо (па беларуску: Грамадзкае радыё) — украінская недзяржаўная арганізацыя, мэта якой — стварэньне незалежнай радыётрансьляцыі ва Ўкраіне.
Громадське радіо | |
Горад | Кіеў, вул. Хрэшчатык, 26 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Слоган | Слухайте. Думайте |
Час вяшчаньня | Кругласутачна |
Зона вяшчаньня | інтэрнэт |
Пачатак працы | 2002 (22 гады таму) |
Уласьнік | Грамадзкае аб'яднаньне «Громадське радіо» |
Сайт | hromadske.radio |
HromadskeRadio | |
hromadske.radio | |
YouTube | Hromadskeradio |
Он-лайн-трансьляцыя | stream-ps-hi |
Цяпер існуе другая арганізацыя з такой жа назвай. Першае Громадське радіо было створана ў 2002 годзе журналістам Аляксандрам Крывенка. Адно зь першых незалежных мэдыя ва Ўкраіне праіснавала да 2005 году.
У 2013 годзе Громадське радіо аднавіла група прафэсыйных журналістаў. Сёньня радыё вядзе кругласутачны жывы этэр на 16 перадатчыках у шасьці рэгіёнах Украіны, у прыватнасьці ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Слухаць інфармацыйную радыёстанцыю можна таксама ў сетцы — на сайце hromadske.radio, на падкаст-плятформах і ў мабільных прыкладаньнях.
10 кастрычніка 2019 году Громадське радіо перамагло ў конкурсе на FM-хвалю ў Кіеве і Кіеўскай вобласьці, атрымаўшы хвалю 99,4 FM.