Укрінфарм
«УкрІнфарм» (укр. Укрінформ) — украінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1918 годзе. Мае сетку карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласьцях Украіны і 11 іншых краінах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Баўгарыя, Бэльгія, Вугоршчына, ЗША, Кітай, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея і Францыя). Штодня распаўсюджвае празь сеціва звыш 300 навінаў на 5 мовах (украінская, ангельская, гішпанская, нямецкая і расейская). Фотаслужба агенцтва валодае зборам звыш 500 тыс. здымкаў. У Беларусі супрацоўнічае з БелТА.
УкрІнфарм | |
Тып | Дзяржаўнае прапрыемства |
---|---|
Дэвіз | Навіны Ўкраіны і сьвету |
Заснаваная | 16 сакавіка 1918 (106 гадоў таму) |
Уласьнікі | Кабінэт міністраў Украіны |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Кіеў, вул. Хмяльніцкага(uk), д. 8/16 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Харчанка(uk) |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Матчына кампанія | Кабінэт міністраў Украіны |
Паслугі
рэдагавацьАгенцтва штодня выпускае стужку па 200 фатаздымкаў. 5 дзён на тыдзень распаўсюджвае стужку па 100 тэкставых паведамленьняў за суткі і 5 старонак анонсаў падзеяў двойчы на дзень. 6 дзён на тыдзень рассылае па падпісцы зводкі па 40 паведамленьняў. Штоаўторак выпускае весьнік «Панарама плюс» (20 матэрыялаў). Штосераду ажыцьцяўляе рассылку раскладу перадачаў 25 тэлеканалаў Украіны і Расеі.
Мінуўшчына
рэдагавацьПачало дзейнасьць пад назовам Украінскае тэлеграфнае агенцтва (УкТА). Пры канцы 1918 г. стала называцца Бюро ўкраінскай прэсы (БУП). З красавіка 1921 г. Радыё-тэлеграфнае агенцтва Ўкраіны (РаТАУ). З 1990 г. УкрІнфарм. У 1996—2000 гг. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ўкраіны (ДІнАУ).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- RSS-стужка навінаў (укр.)
- Дзелавая Ўкраіна (укр.)
- RSS-стужка гаспадарчых навінаў (укр.)
- Фотаслужба (укр.)
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |