Запарожжа
Запарожжа (па-ўкраінску: Запоріжжя) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Запароскай вобласьці і Запароскага раёну. Плошча 330 км². Насельніцтва на 2020 год — 731 922 чал.
Запарожжа | |||||
укр. Запоріжжя | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1770 | ||||
Горад з: | 1806 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Запароская | ||||
Мэр: | Rehina Kharchenko[d][1] | ||||
Плошча: | 240 км² | ||||
Вышыня: | 86 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 731 922 чал. (2020)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 3049,68 чал./км² (2020) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 70,3% расейцы — 25,4% беларусы — 0,7% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-61(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 69000—69499 | ||||
КОАТУУ: | 2310100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°51′0″ пн. ш. 35°7′3″ у. д. / 47.85° пн. ш. 35.1175° у. д.Каардынаты: 47°51′0″ пн. ш. 35°7′3″ у. д. / 47.85° пн. ш. 35.1175° у. д. | ||||
Запарожжа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Запароская меская рада |
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Этымалёгія назвы
рэдагавацьМеста атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
Гісторыя
рэдагаваць- 1770: заснаваньне Аляксандраўскай фартэцыі, зь якой зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад.
- 1806: атрымаў статус места і назву Аляксандраўск, цэнтар павету.
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1921: перайменаваньне места на Запарожжа.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 18 жніўня 1941 — сьнежань 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 6707 чал.[3]; 1897 год — 19 тыс. чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 44 тыс. чал.; 1939 год — 289 тыс. чал.; 1959 год — 449 тыс. чал.; 1971 год — 676 тыс. чал.[5]; 1991 год — 896,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 817,9 тыс. чал.[7]; 2020 год — 731 922 чал.[8]
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
41,64% | 56,83% | 0,21% | 0,10% |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемсты чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспэцсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) мэталюргіі, машынабудаваньня (электратэхнічнай прамысловасьці; вытворчыя аб’яднаньні «АЎТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
рэдагаваць- Хортыца — найбольшая выспа на Дняпры, на якой у XVII стагодзьдзі месьцілася Запароская Сеч.
- ДнепраГЭС (1932, 1975)
- Масты Праабражэнскага (1952)
- Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ўва Ўкраіне (1972)
- Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)
Галерэя
рэдагаваць-
Абласны тэатар
-
Краязнаўчы музэй
-
Вялікі мост Праабражэнскага
-
ДнепраГЭС (1942)
-
Выгляд ДнепраГЭС з выспы Хортыца
-
Скрыжаваньне бульвара Т. Шаўчэнкі і вул. Перамогі
-
Дзіцячая чыгунка
-
Будынак абласной адміністрацыі
Месты-сябры
рэдагаваць- Лахці, Фінляндыя (1953)
- Бэльфор, Францыя (1967)
- Бірмінггэм, Вялікабрытанія (1973)
- Лінц, Аўстрыя (1983)
- Обэргаўзэн, Нямеччына (1986)
- Ічан, Кітай (1997)
- Новакузьнецк, Расея (1997)
- Магдэбург, Нямеччына (2008)
Асобы
рэдагаваць- Валянтын Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзяяч
- Марыя Сокіл (1902—1999) — опэрная сьпявачка
- Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Відбулась скликана депутатами позачергова сесія міської ради (укр.) — Запорізька міська рада.
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF
- ^ Александровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Запорожье // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Запорожье // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Запорожье // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Про кількість та склад населення Запорізької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (анг.)
- ^ Держстат України (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Aleksandrówsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 29
- Александровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.