Обеч
О́беч[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Обеч | |
трансьліт. Obieč | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Вышыня: | 169[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 49 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225142[2] |
СААТА: | 1256835029 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 24.66667° у. д.Каардынаты: 52°26′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 24.66667° у. д. |
± Обеч |
Мінуўшчына
рэдагавацьПаводле рэвізіі 1563 року ў Лінаўскім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[4].
За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 444 жыхары.
За міжваеннай Польшчай — сьпярша ў гміне Байкі[5], а з 22 студзеня 1926 — у гміне Малеч[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Паводле перапісу 1959 року 376 жыхароў; у 1970 — 278 жыхароў.
Да 2005 року ўваходзіла ў склад Бакунскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190 18 лістапада 2005 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Лінаўскага сельсавету[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 99 жыхароў
- 2005 год — 82 жыхары, 41 двор[8]
- 2010 год — 49 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Міхаіл Петруковіч — грамадзкі дзяяч украінскай дыяспары Берасьцейшчыны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Обеч Фота Планета Праверана 28 траўня 2012 г.
- ^ Алфавитный список улиц по Обеч (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 траўня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 248
- ^ а б Obiecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 397
- ^ Obiecz, вёска. Radzima.net. Праверана 28 траўня 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 29 траўня 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 18.11.2005 N 190 «Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 28 траўня 2012 г.
- ^ Обеч // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 524
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 траўня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.