Адкрыць галоўнае мэню

Арганізацыя краін-экспартэраў нафты

(Перанакіравана з «ОПЭК»)

Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты, АПЭК, OPEC (па-ангельску: Organization of the Petroleum Exporting Countries) — міжнародная арганізацыя з штаб-кватэрай у Вене. Мэта арганізацыі ёсьць кантроль за сусьветнай здабычай нафты і ўзроўні цэн на нафту. АПЭК зьяўляецца міжурадавай арганізацыяй, якая была створана на канфэрэнцыі ў Багдадзе 10—14 верасьня 1960 году Іракам, Кувэйтам, Іранам, Саудаўскай Арабіяй і Вэнэсуэлай. Пазьней да арганізацыі далучыліся яшчэ ўрады дзевяці краінаў, як то Лібія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Катар, Інданэзія, Альжыр, Нігерыя, Эквадор, Ангола і Габон. Першапачаткова штаб-кватэра арганізацыі месьцілася ў Жэнэве, перш чым была перанесена ў Вену 1 верасьня 1965 году[1]. Роля арганізацыі значна ўзрасла пад час нафтавага крызісу 1973—1974 гадоў калі арганізацыя шматразова падвышала сусьветныя кошты на нафту. Кіраўным органам арганізацыі зьяўляецца Канфэрэнцыя АПЭК, у той час як выканаўчым — Сойм кіраўнікоў, Эканамічная камісія і Сакратарыят.

Арганізацыя краін-экспартэраў нафты
OPEC

Сьцяг АПЭК
Абрэвіятура АПЭК
Дата ўтварэньня 11—14 верасьня 1960
Тып гандлёвы блёк
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Вена, Аўстрыя
Афіцыйныя мовы ангельская
Генэральны сакратар Абдала эль-Бадры
Прэзыдэнт Біджан Намдар Занганэг
Кіроўны орган Канфэрэнцыя АПЭК
Сайт http://www.opec.org/

Краіны-ўдзельнікіРэдагаваць

Сёньняшнія чальцыРэдагаваць

На сёньняшні момант у чальцамі арганізацыі зьяўляюцца ўрады 12 краінаў:

Былыя чальцыРэдагаваць

У розныя часы ў АПЭК уваходзілі таксама:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Арганізацыя краін-экспартэраў нафтысховішча мультымэдыйных матэрыялаў