Новае Места (Бранская вобласьць)

Новае Места — вёска ў Расеі, каля ракі Іпуці. Уваходзіць у склад Шаломаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 437 чалавек.

Новае Места
лац. Novaja Miesta
Герб Новага Места
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Навазыбкаўскі
Насельніцтва: 432 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 243011
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′45″ пн. ш. 31°48′32″ у. д. / 52.54583° пн. ш. 31.80889° у. д. / 52.54583; 31.80889Каардынаты: 52°32′45″ пн. ш. 31°48′32″ у. д. / 52.54583° пн. ш. 31.80889° у. д. / 52.54583; 31.80889
Новае Места на мапе Расеі
Новае Места
Новае Места
Новае Места
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новае Места — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе як сяло Тростань у Маскоўскай дзяржаве.

У пачатку XVII ст. Тростань увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Пад 1625 годам упамінаецца як селішча Тростанскае. У гэты ж час утварылася паселішча Новая Тростань, а за Старой Тростаньню замацавалася назва Засу́ха. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Засуху захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Засуха апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы, сяло Старадубскага палку. У 1781 годзе яна атрымала статус павятовага места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва і назву Новае Места (з 1802 году ў Чарнігаўскай губэрні). У 1786 годзе ўкраінскі гісторык і этнограф Апанас Шафорнскі(uk) адзначаў, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[1].

У 1809 годзе Новае Места засталося па-за штатам, цэнтар Навамескага павету перавялі ў Навазыбкаў. 17 лістапада 1865 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты крыж у суправаджэньні залатых пчол, ножкі і вусы ў якіх чырвоныя»[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 184 будынкі, дзейнічалі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавала царкоўна-прыходзкая вучэльня.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новае Места абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3] (паводле іншых зьвестак[4], Новае Места не ўваходзіла ў склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 6 чэрвеня 1925 году статус Новага Места панізілі да сяла, з 1929 году ў Навазыбкаўскім раёне.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1886 — 1239 чал.[5]; 1896 — 1610 чал. (826 муж. і 784 жан.), зь іх шляхты 31, духоўнага стану 12, ганаровых грамадзянаў і купцоў 23, мяшчанаў 426, сялянаў 1109, іншых станаў 9; праваслаўных 1405, каталікоў 22, пратэстантаў 8, юдэяў 169, іншай веры 6[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 432 чал.; 2010 год — 437 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Узвышша каля Новага Места (на правым беразе Іпуці) зьяўляецца адзіным у Бранскай вобласьці сьведчаньнем пра даледавіковы рэльеф, дзе на паверхню выходзяць пяскі троеснай сыстэмы.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Черниговского наместничества топографическое описание. — Киев, 1851. С. 233.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 203.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 227.
  6. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць