Гародня (Гараднянскі раён)

места ва Ўкраіне

Гаро́дня (укр. Городня) — места ва Ўкраіне, на рацэ Чыбрыжу. Адміністрацыйны цэнтар Гараднянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Насельніцтва на 2024 год — 11 000 чалавек. Чыгуначная станцыя.

Гародня
укр. Городня
Герб Гародні
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Украіна
Вобласьць: Чарнігаўская
Раён: Гараднянскі
Плошча: 12,2 км²
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 12 227 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 1002,21 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы – 93.84%
расейцы – 4.47%
беларусы – 1.13% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 15100
КОАТУУ: 7421410100
Геаграфічныя каардынаты: 51°53′32.8″ пн. ш. 31°35′43.3″ у. д. / 51.892444° пн. ш. 31.595361° у. д. / 51.892444; 31.595361Каардынаты: 51°53′32.8″ пн. ш. 31°35′43.3″ у. д. / 51.892444° пн. ш. 31.595361° у. д. / 51.892444; 31.595361
Гародня на мапе Ўкраіны
Гародня
Гародня
Гародня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gormr.gov.ua/

Гародня — места гістарычнай Севершчыны на мяжы з Чарнігаўшчынай. Побач зь местам праходзіць паўднёва-ўсходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў ваколіцаў Гародні ліцьвінам: «…Ивашка Еремеев сказался: родом литвин[a] Гродцкого повету <…> покиня он в Гродни детей своих <…> пошол от голоду з женою своею и с меншею дочерью с Анюткою в Серпееск <…> Осташко Жданов сказался: литвин Гродцкого повету королевского села Кундина <…> пошол от голоду кормитца в город в Гродню» (1628 год)[4].

У 1786 годзе ўкраінскі гісторык і этнограф Апанас Шафорнскі(uk) адзначаў, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[5].

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
Насельніцтва (чал.)[6]
1897 1926 1959 1970 1979 1989 2001 2018
4310 4971 8842 9784 11 941 15 092 14 043 12 227
Насельніцтва па роднай мове (2001)[7]
украінская мова расейская беларуская
86.14% 13.41% 0.36%

Асобы з Гародні

рэдагаваць
  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[2] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[3]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
  2. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  3. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  4. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 99.
  5. ^ Черниговского наместничества топографическое описание. — Киев, 1851. С. 233.
  6. ^ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
  7. ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць