Нарбут (літоўскі баярын)

(XV ст.) літоўскі баярын, пачынальнік роду Нарбутаў

Нарбут — літоўскі баярын, пачынальнік роду Нарбутаў.

Нарбут
лац. Narbut
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1440[1]
Памёр 1486
Род Нарбуты
Дзеці Пётар Дабрагост, Ян, Станіслаў, Мікалай, Юры, Альбэрт
Дзейнасьць родапачынальнік

Вотчынныя землі, відаць, знаходзіліся ў ваколіцах Немянчына і Лынкмянаў, дзе ў 1440/43 годзе яму надалі людзей.

Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[2], Narbot[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[10] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[13]; Нарибуту (Нарибут[14]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[15].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440 годзе, па забойстве Жыгімонта Кейстутавіча, заняў для Міхала Жыгімонтавіча Віленскі Верхні замак. Потым, відаць, перайшоў на бок Казімера.

Меў сыноў Пятра Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя, Альбэрта.

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 275. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
  3. ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 755.
  4. ^ N
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  11. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  12. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 21.
  14. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 275.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 27, 50, 68.

Літаратура

рэдагаваць