Пётар Дабрагост Нарбутавіч
Пётар Дабрагост Нарбутавіч (? — па 1511) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарсунішкаўскі ў 1501 годзе.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1511 |
Род | Нарбуты |
Бацькі | Нарбут |
Жонка | Барбара зь Ільлінічаў |
Дзеці | Мацей, Крыштап |
Разам з братамі атрымаў у спадчыну маёнткі бацькі ў Арнянах, Калтынянах і Лынгмянах.
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petrus alias Dobrogost Narbutowicz[1] (30 верасьня 1471 году[2]); Доброгосту Нарибутовичу 14 копъ с корчомъ в Браславли (23 лістапада 1486 году)[3]; пану Доброгосту Нарибутовичу (17 сакавіка 1488 году)[4]; Nobilis Dobrogost Noributhowicz Lituanus laicus Wilnensis diocesis (7 траўня 1492 году)[5]; Доброгостъ Нарбутовичъ (24 ліпеня 1501 году)[6]; Dobergast Narbutowicz[7].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Нарбута. Меў братоў Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Войцеха.
Упершыню ўпамінаецца ў 1471 годзе. У 1473 годзе, на загад вялікага князя Аляксандра, выехаў на перамовы з магістрам Лівонскага ордэну як дваранін вялікага князя і вайсковы водца, таго ж году езьдзіў і да вялікага магістра. Быў старостам дарсунішкаўскім у 1501 годзе.
У шлюбе з Барбарай, дачкой Яна Ільлініча, меў сыноў Мацея і Крыштапа.
3 чэрвеня 1511 году разам з жонкай і сынамі фундаваў касьцёл у Сенішках[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 148.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 320.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 215.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 270.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 276.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4