Перабродзьдзе
вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Перабро́дзьдзе[1] — колішняе места, цяпер вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. Адміністрацыйны цэнтар Перабродзкага сельсавету.
Перабродзьдзе | |||||
трансьліт. Pierabrodździe | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Мёрскі | ||||
Сельсавет: | Перабродзкі | ||||
Насельніцтва: | 233 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
Паштовы індэкс: | 211932 | ||||
СААТА: | 2233835201 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°37′33″ пн. ш. 27°23′25″ у. д. / 55.62583° пн. ш. 27.39028° у. д.Каардынаты: 55°37′33″ пн. ш. 27°23′25″ у. д. / 55.62583° пн. ш. 27.39028° у. д. | ||||
± Перабродзьдзе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 25 лютага 1571: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбурскае права; лічыцца, што мясцовыя жыхары атрымалі мескія прывы як узнагароду за тое, што паказалі значнай асобе брод праз возера.
- 1629: нягледзячы на прывілеі, Перабродзьдзе не дасягнула значнага разьвіцьця — тут былі 3 дамы на рынку і 7 на вуліцы.
- 1782: уладальнік Перабродзкага староства Ю. Каскоўскі збудаваў драўляную вуніяцкую царкву Сьв. Юр’я; пры ёй існавала школа з 38 вучнямі, сярод якіх — 5 дзяўчынак.
- 1790: у Перабродзьдзі налічвалася 23 дамы і адна заезная карчма, колькасьць жыхароў складала крыху больш за 160 асобаў.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 3 чэрвеня 1792: атрымала герб «у блакітным полі гарчычная харугва з срэбнымі галунамі і манаграмай SA».[2]
- 27 траўня 1820, 17 чэрвеня 1823: пацьверджаньне расейскім Сэнатам мескіх правоў Перабродзьдзя.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Браслаўскім павеце.
- верасень 1939: у складзе Беларускай ССР.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 350 чал. (174 мужчыны і 176 жанчын)[3]; 1886 год — 328 чал., зь іх 253 праваслаўныя, 72 каталікі і 23 юдаісты
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 331 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 233 чалавекі
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1933)
- Царква Сьвятога Георгія (1910)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 323
- ^ Пераброддзе(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Przebrodź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 125
Літаратура
рэдагаваць- Пераброддзе(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Przebrodź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 125—126
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Перабродзьдзе , Radzima.org
- Перабродзьдзе (рас.), Глёбус Беларусі
- Przebrodź, miasteczko, powiat dzisieński, gmina Przebrodź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 125