Возера
Асінаўка
Краіна Беларусь
Плошча 1,16 км²
Плошча вадазбору 31,1 км²
Максымальная глыбіня 7,5 м
Найбольшая даўжыня 3,85 км
Найбольшая шырыня 0,52 км
Даўжыня берагавой лініі 9,74 км
Вышыня над узроўнем мора 139 м[1]
Аб’ём вады 3,33 млн м³
Каардынаты 55°36′26″ пн. ш. 27°34′24″ у. д. / 55.60722° пн. ш. 27.57333° у. д. / 55.60722; 27.57333Каардынаты: 55°36′26″ пн. ш. 27°34′24″ у. д. / 55.60722° пн. ш. 27.57333° у. д. / 55.60722; 27.57333
Асінаўка на мапе Беларусі
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка

Асі́наўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Мёраў Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Мёрыцы. Плошча Асінаўкі складае 1,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,5 м. Даўжыня возера — 3,85 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,74 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,33 млн м³, плошча вадазбору возера — 31,1 км².

Схілы катлавіны возера спадзістыя, на паўднёвым усодзе і паўднёвым захадзе — стромкія. Берагі Асінаўкі ніхкія, знаходзяцца пад хмызьняком, на паўночным усходзе — сплавінныя.

Рэльеф возера неаднастайны: дно з упадзінамі і падняцьцямі. У паўночнай частцы возера знаходзіцца вастраў плошчай 0,008 км².

Мелкаводзьдзе возера пяшчанае, на большых глыбінях дно высланае глеем і сапрапэлем.

Шырыня прыбярэжнай расьліннасьці ўтварае паласу шырынёй у 25 м.

Асінаўка злучанае пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 41—42
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.