Мужчынская зборная Беларусі па хакеі

Збо́рная Беларусі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Беларусі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь; галоўны трэнэр — Андрэй Сідарэнка.

Беларусь
ФэдэрацыяФэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь
ТрэнэрАндрэй Сідарэнка
Найбольш гульняўАляксей Калюжны (171)
Найбольш пунктаўАляксей Калюжны (134)
СтадыёнМенск-Арэна
Рэйтынг ІІХФ11
Максымум ІІХФ8 (2009)
Мінімум ІІХФ15 (2014)
Колеры         
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Хатнія колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Выязныя колеры
Першая гульня
 Украіна Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі 4:1 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Менск, Беларусь — 7 лістапада 1992)
Найбуйнейшая перамога
 Беларусь Мужчынская зборная Беларусі па хакеі 21:1 Мужчынская зборная Летувы па хакеі Летува
(Рыга, Латвія — 30 жніўня 1996)
Найбуйнейшая параза
 Фінляндыя Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі 11:2 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Мікелі, Фінляндыя — 7 красавіка 1997)
 Канада Мужчынская зборная Канады па хакеі 11:2 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Лойдмінстэр, Канада — 19 сакавіка 1998)
 Канада Мужчынская зборная Канады па хакеі 9:0 Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
(Прага, Чэхія — 14 мая 2015)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў20 (упершыню ў 1994)
Дасягненьні6 месца
Алімпійскія гульні
Удзелаў3 (упершыню ў 1998)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
161—120—25

Мінуўшчына

рэдагаваць

Пасьля Алімпійскіх гульняў 1992 году, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расеі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату сьвету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць зь ніжэйшага дывізіёна — групы «С».

Шлях да вышэйшага дывізіёну

рэдагаваць

Зборная Беларусі свой ​​першы матч правяла 7 лістапада 1992 году ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Украіны і саступіла зь лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату сьвету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэньня ў клясе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаваў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славаччына, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсьці ў дывізіён клясам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 году ў славацкім Попрадзе беларусы трывалі паразу ў вырашальным матчы з гаспадарам зь рахункам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, абыйдучы зборныя Казахстану і Ўкраіны. На пераадоленьне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрляндзкім Эйндговэне беларусы атрымалі паразу двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.

1997 стаў для зборнай Беларусь пасьпяховым, то бок у красавіку ў польскіх Сасноўцах беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсьці ў групу «А» першынства плянэты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстану і Нарвэгіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.

Сярод мацнейшых

рэдагаваць

На Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзімера Крыкунова дасягнула самага гучнага посьпеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Ўэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзімера Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швэцыі, і выйсьці ў паўфінал. Журналісты ахрысьцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналёгіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 году[2].

Нягледзячы на гучны посьпех на Алімпіядзе, на чэмпіянатах сьвету зборную ліхаманіла — у 2001 і 2003 беларусы пакідалі найвышэйшы дывізіён, хоць вярталіся ў найкарацэйшыя тэрміны. Няўдача чакала зборную Беларусі і на алімпійскім адборы ў Рызе — у вырашальным матчы са зборнай Латвіі беларусы саступілі, прапусьціўшы 3 шайбы за апошнія 5 хвілінаў сустрэчы[3].

Чэмпіянат сьвету 2014 году

рэдагаваць

На Чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Менску гаспадары занялі 7-е месца.

 
Беларуская паштовая марка з малюнкам брамніка зборнай Андрэя Мезіна

Заяўка зборнай Беларусі на чэмпіянат сьвету-2018

Нумар Гулец Клюб Ліга Дата нараджэньня
Брамнікі
31 Іван Кульбакоў   Quad City Амэрыканская хакейная ліга 18.09.1996
94 Міхаіл Карнавухаў   Дынама-Маладэчна Экстраліга 22.02.1994
79 Віталь Трус   Нёман Экстраліга 24.06.1988
Абаронцы
7 Уладзімер Дзянісаў   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 29.06.1984
9 Раман Дзюкаў   Сарыарқа ВХЛ 29.09.1995
14 Яўген Лісавец   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 12.11.1994
18 Крыстыян Гэнкель   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 07.11.1995
23 Мікіта Ўсьціненка   Юнацтва Менск Экстраліга 22.04.1995
51 Сьцяпан Фалькоўскі   Ontario Reign Амэрыканская хакейная ліга 18.12.1996
55 Павал Верабей   Чырвоная Зорка Куньлунь Кантынэнтальная хакейная ліга 10.09.1997
89 Дзьмітры Корабаў бяз клюбу 12.03.1989
Нападнікі
10 Павал Развадоўскі   Юнацтва Менск Экстраліга 07.08.1989
13 Сяргей Дрозд   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 14.04.1990
15 Арцём Дзямкоў   Шахцёр Салігорск Экстраліга 26.09.1989
16 Джэф Плат   ЦСКА Кантынэнтальная хакейная ліга 10.07.1985
17 Ягор Шаранговіч   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 06.06.1998
28 Аляксандар Мацярухін   Шахцёр Салігорск Экстраліга 17.10.1981
70 Шарль Лінгле   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 22.06.1982
71 Аляксандар Паўловіч   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 12.07.1988
74 Арцём Ляўша   Нёман Экстраліга 24.09.1992
77 Аляксандар Кітараў   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 18.06.1987
82 Арцём Кіслы   Нёман Экстраліга 28.04.1989
88 Яўген Кавыршын   Дынама Менск Кантынэнтальная хакейная ліга 25.01.1986
91 Артур Гаўрус   Дынама-Маладэчна Экстраліга 03.01.1994

Статыстыка

рэдагаваць

Чэмпіянаты сьвету

рэдагаваць
Год Дывізіён Г В ВА Н ПА П Ш Месца Агульны залік
1992 Кваліфікацыйны турнір групы C 2 1 - 0 - 1 4-5 3 -
1994 Група C1 6 5 - 0 - 1 35-11 2 22
1995 Група C1 4 4 - 0 - 0 16-7 1  21
1996 Група B 7 5 - 0 - 2 29-18 3 15
1997 Група B 7 7 - 0 - 0 48-21 1  13
1998 Група А 6 2 - 0 - 4 17-23 8 (чвэрцьфінальная група) 8
1999 Група А 6 4 - 1 - 1 16-10 9 9
2000 Група А 6 3 - 0 - 3 16-20 9 9
2001 Вышэйшы дывізіён 6 3 - 1 - 2 14-15 14  14
2002 Дывізіён I. Група А 5 5 - 0 - 0 45-10 1  17
2003 Вышэйшы дывізіён 6 2 - 0 - 4 10-17 14  14
2004 Дывізіён I. Група А 5 5 - 0 - 0 34-9 1  18
2005 Вышэйшы дывізіён 6 2 - 0 - 4 9-11 10 10
2006 Вышэйшы дывізіён 7 4 - 0 - 3 23-14 6 (1/4 фіналу) 6
2007 Вышэйшы дывізіён 6 1 0 - 0 5 19-31 11 11
2008 Вышэйшы дывізіён 6 1 0 - 3 2 16-19 9 9
2009 Вышэйшы дывізіён 7 1 3 - 0 3 14-18 6 (1/4 фіналу) 8
2010 Вышэйшы дывізіён 6 2 1 - 0 3 12-13 10 10
2011 Вышэйшы дывізіён 6 2 0 - 1 3 20-19 14 14
2012 Вышэйшы дывізіён 7 1 0 - 0 6 11-23 14 14
2013 Вышэйшы дывізіён 7 1 0 - 0 6 10-21 14 14
2014 Вышэйшы дывізіён 8 4 0 - 0 4 20–20 7 (1/4 фіналу) 7
2015 Вышэйшы дывізіён 8 4 0 - 2 2 20–28 7 (1/4 фіналу) 9
2016 Вышэйшы дывізіён 7 2 0 - 0 5 16–32 12 9
2017 Вышэйшы дывізіён 7 2 0 - 1 4 15–27 13 10

Алімпійскія гульні

рэдагаваць
Год Турнір Г В ВА Н ПА П Ш Месца
1996 Кваліфікацыйны этап. Група C 4 4 - 0 - 0 54-4 1 
1997 Папярэдні этап. Група B 3 1 - 2 - 0 12-8 1 
1998 Алімпійскі турнір 7 2 - 1 - 4 19-23 7 (1/4 фіналу)
2001 Папярэдні этап. Група B 3 1 - 2 - 0 10-6 2 
2002 Алімпійскі турнір 9 3 - 0 - 6 13-42 4 (1/2 фіналу)
2005 Папярэдні этап. Група B 3 2 - 0 - 1 14-9 2
2010 Алімпійскі турнір 4 1 0 - 1 2 10-15 9
2013 Папярэдні этап. Група F 3 2 0 - 0 1 11-6 2
2016 Папярэдні этап. Група A 3 2 0 - 1 0 12-8 2
  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.
  2. ^ Белоруссия: «Чудо на льду»-2. Спорт-Экспресс
  3. ^ Сергей Вишневский. (15 лютага 2005) ОЛИМПИЙСКАЯ КВАЛИФИКАЦИЯ. Три года надежд, три минуты ужаса (рас.). ПрессболПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць