Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі

Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 21 месцы[2]. З 2008 року выступае ў дывізіёне I (другі паводле герархіі чэмпіянатаў сьвету).

Украіна
Лягатып зборнай
ФэдэрацыяФэдэрацыя хакею Ўкраіны
МэнэджарСяргей Шакураў[1]
ТрэнэрАляксандар Савіцкі
АсыстэнтыАляксандар Гардынюк
Сяргей Віцер
Канстанцін Сімчук[1]
КапітанАляксандар Пабеданосцаў
Найбольш гульняўВасіль Баброўнікаў (182)
Найбольш шайбаўВіталь Літвіненка (43)
Найбольш пунктаўВіталь Літвіненка (105)
Рэйтынг ІІХФ21 1
Максымум ІІХФ11 (2003)
Мінімум ІІХФ21 (2014)
Колеры         
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Хатнія колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Выязныя колеры
Першая гульня
Мужчынская зборная Казахстану па хакеі Казахстан 5:1  Украіна Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі
(Санкт-Пецярбург, Расея; 14 красавіка 1992)
Найбуйнейшая перамога
Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі Украіна 37:2  Бэльгія Мужчынская зборная Бэльгіі па хакеі
(Блэд, Славенія; 13 сакавіка 1993)
Найбуйнейшая параза
Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі Фінляндыя 9:0  Украіна Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі
(Хельсынкі, Фінляндыя; 3 траўня 2003)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў18 (упершыню ў 1993)
Дасягненьні9-е месца (2002)
Алімпійскія гульні
Удзелаў1 (упершыню ў 2002)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
126—100—30

Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Ўкраіны; генэральны мэнэджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнэр — Аляксандар Савіцкі.

Мінуўшчына

рэдагаваць

З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расея) 14 красавіка 1992 року супраць зборнай Казахстану; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Менску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат сьвету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэньне Фэдэрацыі хакею Ўкраіны і яе ўваходжаньне ў структуру Міжнароднае фэдэрацыі хакею з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 траўня.

Зь першых рокаў свайго існаваньня зборная Ўкраіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату сьвету. Прарыў у эліту адбыўся ў сэзоне 1997—1998 рокаў, калі ўкраінцы сьпярша перамаглі ў турніры Дывізіёну «C», а праз рок занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».

Цягам наступных 9 гадоў зборная Ўкраіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёну чэмпіянату сьвету, страціўшы месца ў сусьветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату сьвету 2007 року. Найвышэйшае дасягненьне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 року.

Каманда Ўкраіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швайцарыі ды Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Ўкраіны скончыла разгромнаю паразаю зь лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.

 
Зборная Ўкраіны (2008)

Алімпійскія гульні

рэдагаваць
  • 2002 — 10-е месца

Чэмпіянат сьвету

рэдагаваць
Рок Месца правядзеньня Вынік Галоўны трэнэр
1993   Славенія 18-е месца
(2-е ў групе «C»)
Аляксандар Фадзееў
1994   Славаччына 23-е месца
(3-е ў групе «C»)
Аляксандар Фадзееў
1995   Баўгарыя 23-е месца
(3-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1996   Славенія 22-е месца
(2-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1997   Эстонія 21-е месца
(1-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1998   Славенія 17-е месца
(1-е ў групе «B»)
Анатоль Багданаў
1999   Нарвэгія 14-е месца Анатоль Багданаў
2000   Расея 14-е месца Анатоль Багданаў
2001   Нямеччына 10-е месца Анатоль Багданаў
2002   Швэцыя 9-е месца Анатоль Багданаў
2003   Фінляндыя 12-е месца Анатоль Багданаў
2004   Чэхія 14-е месца Аляксандар Сэўканд
2005   Аўстрыя 11-е месца Аляксандар Сэўканд
2006   Латвія 12-е месца Аляксандар Сэўканд
2007   Расея 16-е месца Аляксандар Сэўканд
2008   Японія 19-е месца
(2-е ў дывізіёне IB)
Уладзімер Галубовіч
2009   Польшча 20-е месца
(2-е ў дывізіёне IB)
Аляксандар Сэўканд
2010   Нідэрлянды 19-е месца
(2-е ў дывізіёне IA)
Міхаіл Захараў
2011   Украіна 21-е месца
(3-е ў дывізіёне IB)
Дэйв Льюіс
2012   Славенія 22-е месца
(6-е ў дывізіёне IA)
Анатоль Хаменка
2013   Украіна 23-е месца
(1-е ў дывізіёне IB)
Аляксандар Кулікоў
2014   Рэспубліка Карэя 20-е месца
(4-е ў дывізіёне IA)
Андрэй Назараў
  1. ^ а б Витер и Симчук вошли в тренерский штаб сборной Украины по хоккею (рас.) Спорт@Mail.Ru Праверана 23 красавіка 2014 г.
  2. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 22 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў