Аляксандар Кітараў

Аляксандар Кітараў (нарадзіўся 18 чэрвеня 1987 году, Наваполацак, БССР) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік менскага клюбу «Юнацтва-Менск».

Аляксандар Кітараў
Рост 191 см
Вага 97 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1987 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Наваполацак, БССР
Клюб Юнацтва-Менск
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец наваполацкага хакею, пачаў сваю кар’еру ў складзе роднага клюбу «Хімік-СКА» ў 2004 годзе, спачатку выступаючы за фарм-клюб. У галоўнай камандзе правёў тры з паловай гады, зьяўляючыся адным з асноўных гульцоў клюбу. У 2008 годзе перайшоў у склад сталічнага клюбу «Юнацтва-Менск». У новым клюбе не аднойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, а таксама ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка.

2 чэрвеня 2011 году, нягледзячы на некаторыя складанасьці[2], Аляксандар падпісаў аднагадовы кантракт зь менскім «Дынама», які зьяўляецца адзіным прадстаўніком Беларусь у КХЛ[3]. У сэзоне 2011—2012 гадоў Кітараў адразу здолеў замацавацца ў асноўным складзе клюбу, у 57 праведзеных матчах адзначыўшыся 7 (3+4) набранымі пунктамі, усьлед за чым кіраўніцтва «Дынама» прыняло рашэньне падпісаць з гульцом новы двухбаковы кантракт тэрмінам на два гады[4].

Міжнардная

рэдагаваць

За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2011 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

Юнацтва-Менск

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць