Ягор Шаранговіч

беларускі хакеіст

Ягор Шаранговіч (нар. 6 чэрвеня 1998 году) — беларускі хакеіст, нападнік клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у пятым раўндзе пад агульным 141-м нумарам. У гэтым клюбе выступаў да 2023 году.

Ягор Шаранговіч
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 6 чэрвеня 1998(1998-06-06)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Калгары Флэймз
Выступаў за
Драфт НХЛ 141, 2018
Нью-Джэрзі Дэвілз
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Шаранговіч пачаў кар’еру ў Беларусі, дзе зь менскім «Дынама-Раўбічы» браў удзел у розыгрышах Найышэйшай лігі, то бок другім дывізіёне краіны. Пазьней бараніў колеры «Беларусь-U20» у Экстралізе. Быў заўважаны ў Паўночнай Амэрыцы, таму быў задрафтаваны у хакейнай лізе Злучаных Штатаў. Шаранговіч выбраў застацца ў Беларусі і дэбютаваў у КХЛ зь менскім «Дынама» у сэзоне 2017—2018 гадоў. У пачатковым сэзоне ў 47 гульнях закінуў 4 шайбы і назьбіраў 12 пунктаў. Па сканчэньні сэзону Шаранговіч быў абраны «Нью-Джэрзі Дэвілз» у пятым раўндзе, 141-м у агульным заліку, на драфце НХЛ 2018 году.

19 ліпеня 2018 году падпісаў трохгадовы кантракт з «д’ябламі»[2]. Не зважаючы на тое, што Шаранговіч браў удзел трэнавальным лягеры клюбу НХЛ, сэзон пачаў у фарм-клюбе каманды «Бінггэмптан Дэвілз» з Амэрыканскай хакейнай лігі (АХЛ)[3]. 10 кастрычніка закінуў сваю першую шайбу ў рамках чэмпіянату АХЛ.

 
Шаранговіч у швэдры «Калгары Флэймз» у 2023 годзе.

У выніку затрымкі сэзону 2020—2021 гадоў праз пандэмію каранавірусу 16 ліпеня 2020 году хакеіст пастанавіў вярнуцца ў менскае «Дынама» на правах арэнды ад і гуляць у КХЛ да аднаўленьня паўночнаамэрыканскага сэзону[4]. 16 студзеня 2021 году беларус забіў свой першы гол у НХЛ у браму Яраслава Галака з «Бостан Бруінз». Гол у авэртайме даў «д’яблам» перамогу зь лікам 2:1[5]. 2 красавіка 2022 году адзначыўся першым хет-трыкам у матчы супраць «Флорыды Пантэрз».

Пасьля завяршэньня дзеі кантракту пачаткоўца 27 чэрвеня 2023 году Шаранговіч у якасьці абмежавана свабоднага агента быў абменены поруч з выбарам у трэцім раўндзе на драфце 2023 году ў «Калгары Флэймз», а таксама ў абмен Тайлера Тафолі[6]. На наступны дзень, то бок 28 чэрвеня, была складзеная ўгода тэрмінам на два гады на 6,2 мільёнаў даляраў[7]. 14 красавіка 2024 году закінутая шайба ў браму «Арызоны Каётыз» сталася для яго 59-м пунктам у сэзоне. Такім чынам хакеіст усталяваў новы рэкорд паводле выніковых пунктаў сярод беларускіх хакеістаў за адзін сэзон у НХЛ, абыйшоўшы Міхаіла Грабоўскага. 1 ліпеня 2024 году падоўжыў супрацу з камандай, умацаваўшы гэты новым пяцігадовым кантрактам на 28,75 мільёнаў даляраў[8][9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць