Аляксей Калюжны
беларускі хакеіст
Аляксей Калюжны (нарадзіўся 13 чэрвеня 1977 году, Менск, БССР) — колішні беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік. Заслужаны майстар спорту, найлепшы хакеіст Беларусі 2010 і 2015 гадоў[1].
Аляксей Калюжны | ||
---|---|---|
Рост | 177 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 1977 (47 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Менск, БССР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 1994—2016 |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец менскай хакейнай школы «Юнацтва-Менск». За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 1996 году. 6 верасьня 2013 году ўзгодніў кантракт зь менскім клюбам «Дынама», адзіным прадстаўніком Беларусі ў КХЛ, і стаў капітанам каманды.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў (2005)
- Уладальнік Кубка Шпэнглера (2008)
- Чэмпіён Расеі (2000, 2001)
- Чэмпіён Беларусі (2004)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бачына на «Сьвет хакею Беларусі»
- Статыстыка на сайце КХЛ
- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на The Internet Hockey Database.