Дынама-Маладэчна
«Дынама-Маладэчна» — беларуская каманда па хакеі з шайбай з Маладэчна. Выступае ў Беларускай хакейнай лізе[1][2]. Заснаваны ў 2014 годзе як фарм-клюб менскага «Дынама»[3], які выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Плянавалася, што за «Дынама-Маладэчна» будуць выступаць хакеісты ва ўзросьце ад 21 да 23 гадоў[4].
Дынама-Маладэчна | |
Заснаваны | 2014 |
---|---|
Адкуль | Маладэчна, Беларусь |
Пляцоўка | Спартова-забаўляльны цэнтар Зьмяшчальнасьць: 2200 |
Зьвязаны клюб | Дынама Менск |
Дырэктар | Ігар Нікалайчык |
Галоўны трэнэр | |
Клюбныя колеры |
Гісторыя
рэдагавацьУ красавіку 2014 году стала вядома, што з новага сэзону ў Экстралізе будзе спаборнічаць новы клюб з Маладэчна. Пры гэтым каманда будзе ўваходзіць у структуру клюбу менскага «Дынама»[5]. Галоўным трэнэрам прызначылі колішняга трэнэра гарадзенскага «Нёману» Дзьмітра Краўчанка[6]. Бюджэт маладэчанскага хакейнага клюбу, як меркавалася, мусіў скласьці каля 2 млн даляраў (18—20 млрд бел. рублёў)[7][8][9]. Столь заробкаў па стварэньні клюбу складала 25 тысяч даляраў[10]. Фармаваньне складу праходзіла маладымі гульцамі зь іншых беларускіх клюбаў, але перавага аддавалася вольным агентам[11]. Першым жа хакеістам, які склаў угоду з клюбам, стаў брамнік менскага «Дынама» Ян Шэлепнеў. Перш чым дэбютаваць у Экстралізе, клюб заявіўся ў Кубка Беларусі.
Перад самым пачаткам спаборніцтваў «Дынама» выправіла на дапамогу свайму фарм-клюбу Ільлю Казнадзея, Аляксандра Паўловіча і Андрэя Філічкіна[12]. Пазьней такая практыка будзе часьцяком выкарыстоўвацца беларускім клюбам з КХЛ, і ўсе памянёныя хакеісты абаранялі колеры як менскага «Дынама», гэтак і «Дынама-Маладэчна». Каманды скончыла розыгрыш кубка ўсярэдзіне табліцы сваёй групы, але клюб няблага правёў сэзон у чэмпіянаце. У студзені 2015 году на некаторы час зь менскага «Дынама» ў «Дынама-Маладэчна» быў выпраўлены Артур Гаўрус[13]. У чвэрцьфінале плэй-оф каманда саступіла менскаму «Юнацтву». У Кубку Беларусі 2015 году «Дынама-Маладэчна» дасягнула фіналу, але здабыць кубак зашкодзілі гульцы «Юнацтва». Пасіліўшыся гульцамі менскага «Дынама», як то Яўгенам Нагачовым[14], клюб зноўку скончыў сэзон у першай палове табліцы ды пазмагаўся ў чвэрцьфінале плэй-оф зь «Нёманам», саступіўшы гарадзенцам зь лікам 3:4 у сэрыі. Кіруючыся падыходам прыцягненьня гульцоў «Дынама», маладэчанцы ў наступны сэзон паўтарылі свой вынік, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Шахцёру». Сэзон 2017—2018 гадоў апынуўся больш пасьпяховым. У плэй-оф «Дынама-Маладэчна» нарэшце перакрочыла чвэрцьфінал, перагуляўшы ў сэрыі «Гомель», але ў паўфінале саступіла «Нёману». 1 траўня 2018 году скончыўся кантракт у галоўнага трэнэра Дзьмітра Краўчанкі[15]. Вызваленую пасаду заняў Юры Файкоў[16]. У Кубку Беларусі 2018 і 2019 гадоў маладэчанскі клюб двойчы дасягуў фіналаў, але двойчы атрымліваў паразу, ад «Нёману», а потым «Юнацтва». Гэтак жа няблага дружына гуляла ў Экстралізе, двойчы апасьля дасягаючы паўфіналаў. У міжсэзоньне 2019 году Файкоў перайшоў на працу ў «Шахцёр», а кіраўніцтва маладэчанцаў зноў запрасіла Краўчанка на пасаду галоўнага трэнэра[17].
12 лістапада 2019 году «Дынама-Маладэчна» прымала дома «Магілёў» і, саступаючы зь лікам 5:1, госьці здабылі перамогу 5:6. Адразу пасьля сустрэчы зьявіліся падазрэньні пра дамоўлены вынік матчу[18][19]. Сьледчы камітэт Беларусі ініцыяваў паверку[20][21][22]. Справа, якая цягнулася паўгады, завяршылася дыскваліфікацыяй на год Сяргея Шэлега, Мікіты Вусьціненкі, Аляксея Іванова, Станіслава Кучкіна, Вячаслава Лісічкіна, Аляксандра Сырэя і Паўла Баярчука. Таксама яны мусілі сплаціць штраф у памеры 8100 рублёў[23][24]. Трэнэр Ігар Крывашлык быў адхілены ад хакею пажыцьцёва[25]. Хакеісты, якія ведалі, але не паведамілі пра дамоўны матч, як то Дзьмітры Амбражэйчык, Арцём Волкаў і Мікіта Феакцістаў, атрымалі толькі штраф у памеры 1350 рублёў.
Напачатку 2020 году заўзятары клюбу абралі найлепшых гульцоў дзесяцігодзьдзя. Найлепшым брамнікам стаў Аляксандар Асіпкоў, абаронцам — Багдан Зазон, а нападнікам — Дзьмітры Амбражэйчык[26]. Улетку 2020 году Краўчанка сышоў з клюбу, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Кальцоў[27]. З прыходам Кальцова супраца зь менскім «Дынама» пашырылася, то бок больш гульцоў зь Менску выпраўлялася ў Маладэчна, як то Вячаслаў Грэцкі, Андрэй Паўленка, Аляксей Колачаў, Павал Дзянісаў, Ільля Салаўёў ды іншыя.
Арэна
рэдагавацьХатнія матчы АЧБ «Дынама-Маладэчна» праводзіць у спартова-забаўляльным цэнтры гораду Маладэчна. Спартовы цэнтар быў пабудаваны ў 2011 годзе, апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у яго склад уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».
Склад
рэдагавацьПаводле стану на 14 верасьня 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Андрэй Макараў | 20.04.1993 | 20 | Аляксандар Асіпкоў | 28.01.1997 | ||
— | Антон Масальскі | 07.08.2003 | |||||
Абаронцы | |||||||
8 | Савелі Альшанскі | 18.02.1999 | 23 | Дзьмітры Клешчык | 15.04.2000 | ||
26 | Мікіта Міцкевіч | 25.11.1994 | 33 | Багдан Зазон | 16.01.1993 | ||
52 | Генадзь Касінскі | 11.03.2000 | 56 | Цімафей Каўгарэня | 13.02.2003 | ||
67 | Андрэй Ермакоў | 12.03.1994 | 76 | Кірыл Буйніч | 20.01.2002 | ||
97 | Яўген Бурак | 15.04.2005 | |||||
Нападнікі | |||||||
5 | Мікіта Сінельнікаў | 24.05.1999 | 10 | Аляксандар Каракулька | 19.07.1994 | ||
11 | Ягор Клаўдзіеў | 07.02.2003 | 15 | Ільля Крыловіч | 30.03.2000 | ||
17 | Павал Капыцін | 17.03.1987 | 27 | Уладзіслаў Герасімаў | 24.05.2001 | ||
47 | Ягор Ігнаценка | 17.04.2003 | 77 | Данііл Мельнікаў | 07.07.2000 | ||
84 | Антон Мохараў | 29.05.1992 | 86 | Цімафей Крэйн | 04.11.2004 | ||
87 | Віктар Масілевіч | 26.07.2000 | 88 | Сьцяпан Зьвягін | 16.04.2004 | ||
92 | Павал Мядзьведзеў | 08.01.1992 | — | Сьцяпан Акулаў | 17.09.2003 | ||
— | Іван Аношка | 07.10.2004 | — | Данііл Боўраш | 15.04.2004 | ||
— | Ігар Равенка | 02.05.1990 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ КХЛ. Минское «Динамо» объявило о заявке своего нового фарм-клуба из Молодечно в экстралигу
- ^ «ДИНАМО-МОЛОДЕЧНО» – В ЭКСТРАЛИГЕ СЕЗОНА 2014/2015
- ^ КХЛ. Новая команда в Молодечно, которую возглавит Кравченко, станет фарм-клубом минского «Динамо»
- ^ Павел Зубов: «Тревожит, что «Динамо-Молодечно» сейчас будет набирать всех лучших молодых хоккеистов»
- ^ ЧБ: "Динамо-Молодечно" войдет в структуру ХК "Динамо-Минск". Беларускі хакей.
- ^ ЧБ: В Молодечно создадут новую команду, которую возглавит Дмитрий Кравченко. Беларускі хакей.
- ^ Бюджет «Динамо-Молодечно» составит 18-20 млрд рублей.
- ^ На создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» планируют израсходовать 20 миллиардов рублей(недаступная спасылка)
- ^ Создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» обойдется в 20 миллиардов рублей
- ^ Владимир Бережков: «Зарплатный потолок в Молодечно не будет превышать 25 тысяч долларов»
- ^ Дмитрий Кравченко: Приоритет отдавался свободным агентам. Беларускі хакей.
- ^ ЧБ: Три хоккеиста помогут "Динамо-Молодечно" на Кубке Беларуси. Беларускі хакей.
- ^ ЧБ: Форвард минского «Динамо» сегодня дебютирует за «Динамо-Молодечно». Беларускі хакей.
- ^ КХЛ: Защитник минского «Динамо» будет командирован в «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
- ^ Дмитрий Кравченко: У меня заканчивается контракт, хочу приносить радость людям и неважно, где работать. Беларусі хакей.
- ^ ЧБ: Белорусский специалист возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.
- ^ «БХ»: Стал известен тренерский штаб «Динамо-Молодечно» на сезон-2019/2020. Беларусі хакей.
- ^ У беларускім дамоўным матчы замяшаныя два вядомыя расійскія хакеісты. Эўрарадыё.
- ^ Предлагали миллион: СК о "договорняке" с участием ХК "Динамо-Молодечно". Sputnik.
- ^ Хакеісты «Дынама-Маладэчна» прызналіся ў дамоўным матчы. На іх завялі крымінальную справу. Радыё Свабода.
- ^ В суде Московского района Минска продолжились судебные слушания по делу хоккеистов "Динамо-Молодечно". Белтэлерадыёкампанія.
- ^ Белорусские хоккеисты играли в поддавки за миллион российских рублей. Плату получить не успели. Onliner.by.
- ^ Сем беларускіх хакеістаў дыскваліфікаваныя за дамоўны матч. Эўрарадыё.
- ^ Беларускіх хакеістаў дыскваліфікавалі праз дамоўны матч. Сярод іх — гульцы каманды Лукашэнкі. Радыё Свабода.
- ^ Договорной матч «Динамо-Молодечно»: семь хоккеистов дисквалифицированы на год. Беларускі хакей.
- ^ Болельщики «Динамо-Молодечно» выбрали лучших хоккеистов прошедшего десятилетия. Беларусі хакей.
- ^ Бывший игрок НХЛ возглавил «Динамо-Молодечно». Беларусі хакей.