Джэф Плат
Джэф Плат (па-ангельску: Geoff Platt; нарадзіўся 10 ліпеня 1985 году, Таронта, Канада) — колішні беларускі хакеіст канадзкага паходжаньня, нападнік. У сьнежні 2011 году пасьля пяці сэзонаў, праведзеных у складзе менскага «Дынама», атрымаў беларускае грамадзянства, што дало магчымасьць гуляць за нацыянальную зборную Беларусі[2].
Джэф Плат | ||
---|---|---|
Рост | 176 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1985 (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Таронта, Канада | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 2005—2023 |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДжэф пачынаў гуляць у канадзкіх юніёрскіх лігах. У 2005 годзе склаў дамову з клюбам НЛХ «Каламбус Блю Джэкетс», за які правёў два сэзоны, паралельна гуляючы ў клюбе АХЛ «Сырак’юз Кранч». На сэзон 2007—2008 гадоў перайшоў у склад «Анагайм Дакс», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, правёўшы ў складзе «качак» толькі пяць матчаў.
Наступным клюбам нападніка стала беларуская каманда «Дынама», за якую Джэф выступаў з моманту стварэньня КХЛ. Аднак пасьля 13 праведзеных гульняў Плат перайшоў у «Ільвэс», які прадстаўляў фінскую СМ-Ліігу[3], дзе правёў некаторы час. У 2009 годзе зноўку вярнуўся ў менскі клюб, дзе стаў адным зь лідэраў каманды. За шэсьць сэзонаў ён правёў 277 матчаў, у якіх атрымаў 181 пункт (95+86)[4].
У 2014 годзе перайшоў у склад яраслаўскага «Лякаматыву», зь якім склаў кантракт да 2016 году[4].
Міжнародная
рэдагавацьПлат гуляў за юніёрскія зборныя Канады. У канцы 2011 году атрымаў беларускае грамадзянства. 2 кастрычніка 2013 году атрымаў афіцыйны дазвол ІІХФ гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Шпэнглера: 2009
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1598/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Ураджэнцы Канады галкіпер Кевін Лаланд і форвард Джэф Плат атрымалі дазвол гуляць за зборную Беларусі. Белапан
- ^ Минское «Динамо» отзаявило Платта. championat.ru
- ^ а б Джэф Плат уклаў кантракт з «Лакаматывам» да красавіка 2016. Хартыя97