Медна (Берасьцейская вобласьць)

Ме́дна[2] — вёска ў Дурыцкім сельсавеце Берасьцейскага раёну Берасьцейскае вобласьці за 20 км на поўдзень ад места Берасьце, на азёрах Мяднянскае й Страдзецкае ды рацэ Спанаўка (прыток ракі Заходні Буг). Знаходзіцца на тэрыторыі біясфэрнага рэзэрвату «Прыбужанскае Палесьсе».

Медна
трансьліт. Miedna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Дурыцкі
Вышыня: 161[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 1000 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225014
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′1″ пн. ш. 23°44′24″ у. д. / 51.86694° пн. ш. 23.74° у. д. / 51.86694; 23.74Каардынаты: 51°52′1″ пн. ш. 23°44′24″ у. д. / 51.86694° пн. ш. 23.74° у. д. / 51.86694; 23.74
Медна на мапе Беларусі ±
Медна
Медна
Медна
Медна
Медна
Медна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў Медна ведама з XVI стагодзьдзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасьць у Берасьцейскім павеце Троцкага, з 1566 году — Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітае (1795) у складзе Расейскае імпэрыі, у Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.

У 1849 годзе вёска — цэнтар аднайменнага маёнтку, якім валодаў граф Браніцкі. У гэтым жа годзе на сродкі мясцовых жыхароў ды аканома маёнтку Кавалеўскага пабудаваная драўляная праваслаўная царква.

У 1886 годзе сяло — цэнтар Мяднянскае воласьці. Працаваў валасны сельскі фэльчарскі пункт, разьмяшчаліся ўчасткі: міравых пасярэднікаў, судова-міравой акругі, судовых сокаў. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасьці. Участак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскае воласьці знаходзіўся ў вёсцы Чэрні. У воласьці налічвалася 8 сельскагаспадарчых таварыстваў.

Паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 году ў складзе Польшчы — рэзідэнцыя муніцыпалітэту Медна Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

У Другую сусьветную вайну з 1939 году знаходзіцца ў складзе БССР. 25 лютага 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (212 двароў), загубілі 126 мясцовых жыхароў (пасьля пажару захаваліся толькі два жылых дамы: адзін з іх стаіць да сёньняшняе пары, другі згарэў ад удару маланкі). Усяго за гады нямецкае акупацыі ў Медна зьнішчаны 316 чалавек.

У 2010 годзе Медна набыла статус «аграгарадку»[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 132 двары, 835 жыхароў (1876)
  • 452 жыхары (1886)
  • 105 двароў, 623 жыхары (1897)
  • 67 двароў, 473 жыхары (30.9.1921)
  • 220 двароў, 1100 жыхароў (1940)
  • 801 жыхар (1959)
  • 901 жыхар (1970)
  • 332 гаспадаркі, 908 жыхароў (1997)
  • 934 жыхары (1999)
  • 355 гаспадарак, 968 жыхароў (2005)
  • 912 жыхароў (2010)
  • 1000 жыхароў (2015)

Катайконім (назоў жыхароў): мяднюк (м.р.), мяднючка альбо мяднянка (ж.р.)

Інфраструктура

рэдагаваць
  • Птушкафабрыка
  • Дзіцячы садок
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа
  • Участковая лякарня
  • Фармацыя
  • Аддзяленьне сувязі
  • Публічная бібліятэка
  • Культурніцкі клюб
  • Музэй народнае пашаны
  • Чатыры крамы (тры харчовыя і адна прамысловых тавараў)
  • Дзьве летнія кавярні
  • Лазьнева-пральны камбінат
  • Вайсковы мініпалігон
  • Пракат катамаранаў і рыбалоўных вудаў
  • Аддзяленьне «Беларусбанку»
  • Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга
  • Дом малітвы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў
  • Могілкі

Адукацыя

рэдагаваць

У аграгарадку працуе дзіцячы садок і сярэдняя агульнаадукацыйная школа з вывучэньнем намецкай мовы[4]

У сярэдняй школе працуе адзіны ў Беларусі настаўнік са стратай зроку, які выкладае вучням грамадазнаўства[5].

Увесну 2017 року сярэдняя школка аг. Медна апынулася ў цэнтры гучнага скандалу: бацька аднаго з вучняў абвінаваціў Вячаслава Бая настаўніка матэматыкі, настаўніка фізікі й інфарматыкі Андрэя Пальчука, намесьніка па вучэбнай частцы Ірыну Вальчук ў абразах i катаваньнях малалетніх вучняў, а дырэктара ўстановы адукацыі Дзьмітрыя Растаргуева ў замоўчваньні дадзеных супрацьпраўных дзей[6].

Эканоміка

рэдагаваць

Цэнтар адкрытага акцыянэрнага таварыству «Птушкафабрыка Медна»[7]. Прадпрыемства вырабляе птушкагадоўчую прадукцыю, у асартымэнце якой — мяса куранят бройлераў поўнага трыбушэньня, субпрадукты птушкі, паўфабрыкаты. Птушкафабрыка была створаная ў 1971 годзе. У склад прадпрыемства ўваходзяць два вытворчыя ўчасткі: «Медна» і «Знаменка», а таксама рыбгас «Дуброва». Сёньня тут працуюць 320 чалавек, у тым ліку жыхары аграмястэчкаў Медна, Знаменка, вёскі Страдзеч ды іншых.

У аграмястэчку месьціцца аддзяленьне №100/194 «Беларусбанку».[8]

Транспарт

рэдагаваць

Праз адлегласьць чыгункі (8 км да найбліжэйшае станцыі Знаменка), асноўныя транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па аўтадарозе Брадзяцін — Знаменка прыгараднымі аўтобусамі Берасьцейскага аўтобуснага парку №1 ды прыватнымі маршрутнымі таксі.

Аграгарадок Медна ўваходзіць у адзіную ў Эўропе раўнінную трохбаковую ахоўную тэрыторыю — біясфэрны рэзэрват «Прыбужанскае Палесьсе», — якой у 2004 годзе ўручаны дыплём ЮНЭСКО.

З поўдня мястэчка акаймаванае дзюнамі; у ягоных межах знаходзяцца злучаныя каналам Мяднянскае й Страдзецкае азёры, ад першага з каторых бярэ пачатак рака Спанаўка — прыток ракі Заходні Буг.

У лясным масіве на ўездзе ў аграмястэчка Медна месьціцца Берасьцейская зона дагонкі й нацягваньня паляўнічых сабак.

  Вонкавыя відэафайлы
  Фільм аб Прыбужанскім Палесьсі «Берасьцейскі арыенцір — да зорак»[9]

У мястэчку назіраецца вялікая рэлігійная разнастайнасьць, прадстаўленая 18 канфэсіямі, якія належаць да ўсіх буйных сусьветных рэлігіяў (юдаізм, хрысьціянства, іслам, будызм).

Памятныя мясьціны

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць