Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга (Медна)

Славутасьць
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга
Краіна Беларусь
Вёска Медна
Каардынаты 51°51′13.7″ пн. ш. 23°44′52.6″ у. д. / 51.853806° пн. ш. 23.747944° у. д. / 51.853806; 23.747944Каардынаты: 51°51′13.7″ пн. ш. 23°44′52.6″ у. д. / 51.853806° пн. ш. 23.747944° у. д. / 51.853806; 23.747944
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская 
Дата пабудовы 1848 год
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейнічае
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга
Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Перамяненьня Гасподняга — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідзтва й гісторыка-культурніцкая каштоўнасьць Беларусі. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Медна Берасьцейскага раёну Берасьцейскае вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1848 годзе на сродкі мясцовых жыхароў ды аканома маёнтку Кавалеўская з дрэва была пабудаваная царква на месцы старажытнае драўлянае капліцы.

Апісаньне

рэдагаваць

Архітэктурная выразнасьць храму дасягаецца сродкамі прасторава разьвітае аб’ёмнае кампазыцыі. Да прамавугольнага ў пляне зрубу празь невялікі бабінец далучаецца зграбная аднаярусная званіца аднолькавае вышыні з асноўным аб’ёмам і накрытая двухсхільным гонтавым дашкам з макаўкай па цэнтры. Эфэктна выглядае рытмічнае спалучэньне трохвугольных абшытых «у елку» франтонаў гонтавых дахаў. Вальмавы схіл над алтарнай сьцяной завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Элемэнт асымэтрыі ў кампазыцыю храму ўносіць левая прыбудова нізкае рызьніцы пад аднасхільным дахам. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены прарэзаныя невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, па вуглах абшытыя дошкамі.

Унутры брусчатыя неашаляваныя сьцены малітоўнае залы афарбаваныя алеем. Апсыда ўнутры храму вылучаная простым дашчатым іканастасам. Абраз XVII—XVIII ст. «Іаан Багаслоў» і 3 сьвяточныя абразы ў срэбраных рызах на паўднёвай сьцяне малітоўнае залы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000099