Дурыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ду́рыцкі сельсаве́т (афіцыйная назва — Зна́менскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыя сельсавету разьмешчаная ў вёсцы Дурычах. У Дурыцкі сельсавет уваходзяць 12 населеных пунктаў.

Дурыцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Знаменка
Дата ўтварэньня 20 сьнежня 1974
Насельніцтва
  • 5426 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Страдзецкі сельсавет у складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Страдзеч. 16 ліпеня 1954 году ў склад Гершонскага сельсавету перададзеныя вёскі Заказанка і Прылукі, у склад сельсавету ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавету і Дурычы Мяднянскага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў Дурычы і ў сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, які перададзены ў склад Дамачаўскага раёну[1][2]. З 17 сьнежня 1956 году ў складзе Берасьцейскага раёну. 8 верасьня 1959 году Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Мяднянскага сельсавету, вёска Страдзеч перададзеная ў склад Гершонскага сельсавету[3].

30 ліпеня 1964 году вёску Дурычы перайменавалі ў Знаменку, а 20 сьнежня 1974 году сюды ж перанесьлі і цэнтар Мяднянскага сельсавету, які ў сувязі з гэтым перайменавалі ў Знаменскі.

17 верасьня 2013 году ў склад сельсавету ўвайшлі землі скасаванага Страдзецкага сельсавету зь вёскамі Заказанка, Прылукі і Страдзеч[4].

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2192 чалавекі[5], зь іх 88,7 % — беларусы, 7,1 % — расейцы, 3,5 % — украінцы[6].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1986 году — 5[7]

Эканоміка рэдагаваць

«Птушкафабрыка Мяднянская» ў вёсцы Медна[8].

Іншае рэдагаваць

У адпаведнасьці з рашэньнем выканаўчага камітэту Берасьцейскай абласной Рады народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 году №61 на тэрыторыі Дурыцкага сельсавету ўсталяваная памежная зона[9].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Дурыцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» (рас.)
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 17
  8. ^ Птушкафабрыка Мяднянская
  9. ^ Рашэньне Выканаўчага камітэта Берасьцейскай абласной Рады народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. №61 «Аб памежным рэжыме ў памежнай зоне, памежнай паласе і ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці»

Літаратура рэдагаваць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 113—114, 137
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 295, 351
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 149, 160, 191, 244
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 114