Га́тава[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н9034, за 5,2 км на паўднёвы ўсход ад кальцавай аўтадарогі. Гатава ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.

Гатава
трансьліт. Hatava
Выгляд паселішча ўзімку
Выгляд паселішча ўзімку
Першыя згадкі: 1494
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Навадворскі
Вышыня: 193 м н. у. м.
Насельніцтва: 7308 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223017
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′4.75″ пн. ш. 27°38′34.47″ у. д. / 53.7846528° пн. ш. 27.6429083° у. д. / 53.7846528; 27.6429083Каардынаты: 53°47′4.75″ пн. ш. 27°38′34.47″ у. д. / 53.7846528° пн. ш. 27.6429083° у. д. / 53.7846528; 27.6429083
Гатава на мапе Беларусі ±
Гатава
Гатава
Гатава
Гатава
Гатава
Гатава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія

рэдагаваць

Вёска разьмешчаная на невялікім узвышшы зь перападамі вышыняў; дакладна вылучаны прыватны сэктар і шматпавярховая забудова. З усходняга боку ён абмежаваны прамзонай, з паўднёвага — лесапаласой і чыгункай, з захаду й усходу — ворыўнымі землямі.

На усход ад вёскі знаходзяцца могілкі. Самыя старыя пахаванні, якія захаваліся, датуюцца першай паловай XX стагоддзя.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя згадкі пра вёску Гатава ў дакумэнтальных крыніцах зьяўляюцца ў 1567 годзе. З тых часін паселішча мела розных уласьнікаў: памешчыкі, Каталіцкі касьцёл, нават жаночы манастыр.[2]

У гады Вялікай айчыннай вайны на гэтай тэрыторыі дзейнічаў партызанскі атрад[3].

У 1968 годзе побач зь вёскай Гатава пабудаваны Менскі завод «Другчармет»[4]. Пасьля гэтага для засяленьня працоўнікаў заводу тут пачалося будаўніцтва першых шматпавярховых дамоў.

Другая хваля будаўніцтва зьвязаная з гарбарняй, якая пачала працаваць побач з паселішчам у 1988 годзе.

Пэрспэктыва разьвіцьця

рэдагаваць

Паводле Генпляну разьвіцьця Менску да 2030 году, прадугледжвалацца ўключэньне ў гарадзкую рысу вёску Новы Двор. Такім чынам, мяжа Менску апыналася за 1—2 км ад паселішча. Акрамя таго, пляны прадугледжваюць блізкае будаўніцтва новае аўташашы Менск — Гомель.

Генэральны плян разьвіцьця паселішча Гатава да 2030 году прадугледжвае павелічэньне колькасьці насельніцтва да 12 тыс. чалавек, працяг шматпавярховай забудовы ў заходняй частцы паселішча (у бок чыгункі) і разьвіцьцё катэджнай забудовы ва ўсходняй частцы мястэчка. У сувязі з павелічэньнем насельніцтва ў плян закладзена будаўніцтва яшчэ адной школы, дзіцячага садку, рэкрэацыйнай зоны са стадыёнам, новай магутнай кацельні.

Праект пляну разьвіцьця паселішча Гатава прадугледжвае працяг вул. Мэталюргічнай (галоўная вуліца мястэчка) і злучэньне яе з вул. Бабушкіна (прамзона Калядзічы). Такім чынам плянуецца палепшыць транспартнае злучэньне зь Менскам, бо вуліца Бабушкіна непасрэдна пераходзіць у Ігуменскі тракт.

 
Гатава

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 7308 чалавек
  • 1999 год — 7028 чалавек

Прадпрыемствы

рэдагаваць

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Гатава:

  • РУП «Другчармет»
  • ААТ «Менскае вытворчае скураное аб’яднаньне»
  • КУП «ЖКГ Менскага раёну»
  • ААТ «Белгіпс» (д. 128, з траўня 2019 году)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312
  2. ^ Прыходы 1-га Менскага раённага благачынія/Дыплёмная праца па гісторыі РПЦ, Вячаслаў Шафарэнка
  3. ^ Сага пра салаўя
  4. ^ Інавацыйныя тэхналёгіі РУП «ДРУГЧАРМЕТ»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гатавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў