Мацеевічы (Менская вобласьць)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Маце́евічы[1] (таксама Маце́вічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Мацеевічы
трансьліт. Maciejevičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блускі
Насельніцтва: 32 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′51″ пн. ш. 28°11′59″ у. д. / 53.36417° пн. ш. 28.19972° у. д. / 53.36417; 28.19972Каардынаты: 53°21′51″ пн. ш. 28°11′59″ у. д. / 53.36417° пн. ш. 28.19972° у. д. / 53.36417; 28.19972
Мацеевічы на мапе Беларусі ±
Мацеевічы
Мацеевічы
Мацеевічы
Мацеевічы
Мацеевічы
Мацеевічы

За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Мар’іна Горка.

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з 14 ст. у складзе Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.

14 верасня 1647 г. маёнтак Мацеевічы быў аддадзены ў «вечнае карыстаньне» Данілу Скіндэру, 15 кастрычніка гэтага году быў складзены інвэнтар маёнтку. Склаў яго шляхціц Самуіл Булгак. У інвентары пералічваюцца 28 гаспадароў: Фёдар Кнайка, Сідар Весьняловіч, Зьміцер Грыц, Янка Мельнік, Пракоп Копач, Давід Шчурок, Ціт Падвойскі, Сідар Каліта, [?] Кургановіч, Антон Севасьцей, Сямён Церашковіч і інш. У Фёдара Кнайкі ў гаспадарцы 2 валы, кабыла з жарабём, карова з падцёлкам, авечак 3, сьвіней 3. У астатніх гаспадароў прыкладна тое ж. У 1733 годзе браты Скіндэры падзялілі мацеевіцкія землі. Старэйшаму Міхаілу адышлі Мацеевічы, астатнія браты — Юзаф, Станіслаў, Іван і Браніслаў узялі сабе Арэшкавічы і Слабодку.

28 лютага 1736 г. Скіндэры прадалі палову Мацеевіч Раману Манціцкаму, а той яе прадаў падстолім Янішэўскім. З гэтымі людзьмі зьвязаны найлепшыя старонкі гісторыі Мацеевіч. Яны ўсю сваю маёмасьць фундавалі на заснаваньне касьцёлу на Сарафінавай гары і на Мацеевіцкую ўніяцкую царкву.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У ХІХ ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні.

Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, у Суцін быў 41 двор, пражывала 96 мужчын і 99 жанчын. У тым жа перапісе згадваецца «ваколіца Суцін», у якой было 88 двароў, пражывала 430 мужчын і 441 жанчына.

Напрыканцы лютага 1918 году тэрыторыя акупавана войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 году занятая Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 году — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 году пад акупацыяй Польшчы.

Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. На 1933 год быў калгас «Мацеевічы», працавала кузьня.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1859 год — 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу.
  • 1886 год — 25 двароў, 155 жыхароў.
  • Пачатак ХХ ст. — 58 двароў, 314 жыхары. Маёнтак 1 двор, 44 жыхары.
  • 2002 год — 44 двары, 70 жыхароў.
  • 2009 год — 32 чалавекі[3]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гарадзішча (V стагоддзе да н. э. — V стагоддзе н. э.). 2,3 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Таль, на ўскраіне лесу, урочышча Гарадзішча.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква (спачатку уніяцкая пасьля 1839 г. праваслаўная).
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі