Мацеевічы (гарадзішча)

археалягічны помнік у Беларусі
Славутасьць
Мацеевічы
Краіна
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Мацеевічы — археалягічны помнік, гарадзішча V стагодзьдзе да н. э. — V стагодзьдзе н. э. каля вёскі Мацеевічы Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Апісаньне

рэдагаваць

За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ракі Талька, на ускрайку лесу, ва урочышчы Гарадок.

Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 4 −5 м. Пляцоўка авальная, памерам 40 х 55 м, выцягнутая з усходу на захад. Па краі ўмацавана валам вышынёй каля 1 м, шырынёй у ніжняй частцы 5 −8 м. Акрамя яго з усходу, поўдня і захаду на пляцоўцы былі 2 рады валоў вышынёй 1,5 — 2,5 м, шырынёй 5 — 6 м і равоў глыбінёй да 2 м. З паўднёвага боку прасочаны ўваход на гарадзішча шырынёй 2 м. Пляцоўка пашкоджана ямамі, яе краі, схілы, валы парасьлі кустамі і рэдкімі дрэвамі.

Даследаваньні

рэдагаваць

Выявіў і абсьледстваў у 1930 г. Антон Рынейскі, абсьледавала ў 1985 годзе Тацьцяна Бубенька. Культурны пласт 0,3 — 0,4 м. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9