Робэрт Вільдфлуш

беларускі аграхімік

Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (19 сакавіка 1906, в. Мацевічы, Пухавіцкі раён — 30 ліпеня 1972) — беларускі навуковец ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафэсар (1956). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1965)[1].

Робэрт Вільдфлуш
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1906(1906-03-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 ліпеня 1972(1972-07-30) (66 гадоў)
Месца вучобы
Занятак навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d]
Дзеці Ігар Робертавіч Вільдфлуш[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык катэдры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытуту (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэту аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык катэдры аграхіміі БСГА.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Асноўныя працы па вывучэньні і распрацоўцы прыёмаў эфэктыўнага выкарыстаньня ўгнаеньняў. Дасьледаваў лякальны спосаб унясеньня асноўнага ўгнаеньня на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР[1].

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1961), «Знак Пашаны» (1949), мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мэмарыяльная дошка[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Дзеяньне вапны і вапністамагнэзіяльных сумесей на ўраджайнасьць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933.
  • Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай)
  • Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.
  1. ^ а б Вильдфлуш Роберт Тенисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20181103213300/http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/gorki/r6p5_6.htm

Літаратура

рэдагаваць
  • Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 546.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч. — С. 172.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 458.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць