Матарова

вёска ў Беларусі

Матаро́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Слоўсту. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, за 18 ад чыгуначнага прыпынкавага пункту Рудзенск (лінія МенскАсіповічы), каля шашы МенскБабруйск (0,3 км).

Матарова
лац. Matarova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Голацкі
Насельніцтва: 444 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222846
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°51′42″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.86167° у. д. / 53.74; 27.86167Каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°51′42″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.86167° у. д. / 53.74; 27.86167
Матарова на мапе Беларусі ±
Матарова
Матарова
Матарова
Матарова
Матарова
Матарова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Матэр (Mather, Matter) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Матарова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1886 годзе была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 году, дзеяла капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазын. На пачатак ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Матарова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Матарова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Па рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе навучалася 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі. У 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў».

З чэрвеня 1941 году да пачатку 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1966 годзе далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сьцяг Саветаў».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • 1886 год — 47 двароў, 518 чалавек
  • 1897 год — 117 двароў, 761 чалавек
  • 1909 год — 963 чалавекі ў вёсцы Матарове і 20 чалавек у маёнтку Матарове[4]
  • 1917 год — 151 двор, 972 чалавекі; маёнтак 1 двор, 2 чалавекі
  • 2002 год — 180 двароў, 419 чалавек
  • 2009 год — 444 чалавекі[5]

Культура

рэдагаваць

Дзеюць бібліятэка і клюб.

Адукацыя

рэдагаваць

Працуюць базавая школа і дзіцячыя ясьлі-сад.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычны паслугі надае мэдычны пункт.

Эканоміка

рэдагаваць

Працуюць сядзіба калгаса, мэханічныя майстэрні, пошта, ашчадная каса, 2 крамы і аптэка.

Транспарт

рэдагаваць
 
Брацкая магіла

З раённым цэнтрам Матарова зьвязвае аўтобусны маршрут.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца (упамінаецца ў 1897 годзе)
  • Царква (упамінаецца ў 1886 годзе)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1110.
  3. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
  4. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 128.
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі