Маствілішкі
Мастві́лішкі[2] (таксама — Масьцьві́лішкі[2]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Ашмянкі. Уваходзяць у склад Навасёлкаўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Маствілішкі лац. Mastviliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 177 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Паштовы індэкс: | 231116 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′53″ пн. ш. 26°0′46″ у. д. / 54.38139° пн. ш. 26.01278° у. д.Каардынаты: 54°22′53″ пн. ш. 26°0′46″ у. д. / 54.38139° пн. ш. 26.01278° у. д. |
± Маствілішкі |
Назва
рэдагавацьМаста (Masto) і Віла (Willo, Wilo) — імёны германскага паходжаньня[3][4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі пайшла ад пана Войцеха Маствілы, які валодаў гэтымі мясьцінамі з 1620 году. У 1747 годзе тагачасныя ўладальнікі Ежы Баранэк і яго жонка Тэрэза (з Прушынскіх) падаравалі фальварак базыльянскаму кляштару ў Барунах. Але ў 1795 годзе Масьцьвілішкі (або толькі іх частка) адзначаюцца як уласнасьць ашмянскага рэгента Ануфрыя Масевіча. У гэтым жа годзе тут была збудавана капліца ад Ашмянскай парафіі. Сьвятыня была зачыненая падчас рэпрэсіяў па паўстаньні 1863 году, а праз тры гады і ўвогуле разабрана.
Пад капліцу з 1996 году прыстасаваны будынак былой школы. Капліцу пад тытулам Найсьвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасьці, асьвяціў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч 15 лістапада 1997 году.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 210 чалавек
- 2009 год — 177 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 107—108.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 410.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1591.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.