Рыгалета

італьянская опэра 1851 году

«Рыгалета» — італьянская опэра 1851 году пра спробу помсты блазна, якая абарочваецца згубай ягонай дачкі.

«Рыгалета»
італ. Rigoletto
Пастаноўка 1851 году ў Вэнэцыі
Пастаноўка 1851 году ў Вэнэцыі
Жанропэра
Паводледрамы «Кароль забаўляецца» (Віктор Юго, 1832)
АўтарФранчэска П'явэ
Мастак-пастаноўнікДжузэпэ Бэртоха
КампазытарДжузэпэ Вэрдзі
АкторыФэлічэ Барэзі, Тэрэза Брамбільля
Працягласьць2 гадзіны 20 хвілінаў
КраінаЛямбарда-Вэнэцыянскае каралеўства (Аўстрыйская імпэрыя)
Моваітальянская
Год прэм’еры11 сакавіка 1851 (173 гады таму)

Гарбаты блазан Рыгалета кпіць з мужоў кабетаў, да якіх заляцаецца мантуйскі князь. Госьць балю Марульлё кажа прыдворным, быццам у Рыгалеты ёсьць каханка, хоць тая насамрэч яго дачка. Рыгалета высьмейвае бездапаможнасьць старога графа Мантэронэ адпомсьціць за гонар ягонай спакушанай князем дачкі. Ахоўнікі князя арыштоўваюць Мантэроне і адпраўляюць у турму. Перад гэтым Мантэронэ праклінае мантуйскага князя за зьняслаўленьне дачкі, а Рыгалета за высьмейваньне праведнага гневу. Рыгалета вяртаецца дамоў да дачкі Джыльды, якая ня ведае пра заняткі бацькі і выходзіць з дома толькі ў царкву. Князь падслухоўвае прызнаньне Джыльды сваёй няні Джаване пра віну ва ўтойваньні сустрэчы з маладзёнам у царкве. Джыльда кажа, што закахалася і хацела б, каб той быў бедным студэнтам. Князь падкупае Джавану, каб тая зьехала, і ўдае перад Джыльдай студэнта пад імем Гуальцье Мальдэ. Ён кажа пра каханьне да Джыльды, і яны абменьваюцца клятвамі каханьня на разьвітаньне. Чужыя прыдворныя ў масках кажуць Рыгалету, што выкрадаюць графіню Чэпрана. На просьбу Рыгалета тыя прыдворныя завязваюць маску і яму на твар, але пры гэтым завязваюць яму вочы. Ён падманутым трымае лесьвіцу, па якой прыдворныя падымаюцца ў пакой Джыльды і выкрадаюць яе. Рыгалета здымае маску і ў адчаі ўзгадвае праклён Мантэронэ.

 
Постэр 1851 году

Прыдворныя паведамляюць мантуйскаму князю, што схапілі дзяўчыну, якую лічылі каханкай Рыгалета. Князь пазнае Джыльду паводле іх апісаньня і кідаецца ў пакой, дзе яе трымалі. Паж паведамляе прыдворным, што з князем жадае пагутарыць ягоная жонка, але тыя кажуць, што яго нельга турбаваць. Рыгалета выяўляе прыдворным і спрабуе пранікнуць у пакой, дзе ўтрымлівалі Джыльду, але тыя заступаюць яму дарогу. Джыльда выходзіць з пакою праз пэўны час, і прыдворныя пакідаюць яе з Рыгалетам. Ён спрабуе суцешыць дачку, калі тая апісвае, што зь ёй здарылася.

Сястра забойцы Мадалена заваблівае мантуйскага князя ў дом каля ракі Мінча. Джыльда наракае на здраду князя, бо з вуліцы чуе, як той заляцаецца да Мадалены. Рыгалета загадвае Джыльдзе апрануць мужчынскае адзеньне, каб падрыхтавацца да ад'езду ў Вэрону, а сам заказвае забойства князя за 20 скудаў у Спарафучыле, які быў братам Мадалены. Спарафучыле накіроўвае князя ў спальню наверсе, бо з надыходам цемры набліжаецца навальніца. Мадалена ў захапленьні ад князя просіць Спарафучыле захаваць яму жыцьцё, той пагаджаецца, калі да апоўначы знойдзецца іншая ахвяра. Джыльда падслухоўвае гэтую гутарку пад вакном і прапануе сябе ў якасьці ахвяры. Спарафучыле сьмяротна раніць яе. Рыгалета атрымлівае цела ў мяшку за грошы. Ён прывязвае камяні да мяшка і чуе сьпеў князя. Рыгалета адчыняе мяшок і бачыць дачку, якая памірае ў яго на руках.

 
Выканаўца ролі Рыгалета — Фэлічэ Варэзі

Суправаджэньне

рэдагаваць
 
Выканаўца ролі Джыльды — Тэрэза Брамбільля

Аркестар мае ўлучаць:

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1982 годзе Джонатан Мілер паставіў у Ангельскай нацыянальнай опэры «Рыгалета», дзеяньне ў якім перанёс ў 1950-я гады, дзе ролю герцага выконваў кіраўнік мафіі[1].

Беларусь

рэдагаваць

1 сакавіка 2014 году дырыгент Віктар Плаксіна, рэжысэр Неэме Кунінгас, мастачка Ганна Контэк і хормайстарка Ніна Ламановіч паставілі опэру «Рыгалета» ў 2-х дзеях у Вялікім тэатры Беларусі[2]. Ролі выконвалі Ўладзімер Пятроў, Уладзімер Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Дыяна Трыфанава і Тацьцяна Гаўрылава[1].

  1. ^ а б Вольга Савіцкая. Па-над эпохамі // Жырандоля. — 1 сакавіка 2014. — № 5 (222).
  2. ^ «Рыгалета» (опэра ў 2-х дзеях) // Вялікі тэатар Беларусі, 2022 г. Праверана 1 верасьня 2022 г.