Этна
вулькан на Сыцыліі
Э́тна — дзейны стратавулькан, разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Сыцыліі, недалёка ад гарадоў Мэсіны і Катаніі. Гэта найбольш высокі дзейны вулькан у Эўропе. Вышыня Этны зьмяняецца ад вывяржэньня да вывяржэньня. Этна — самая высокая гара Італіі на поўдзень ад Альпаў, яна займае тэрыторыю плошчай 1250 квадратных кілямэтраў. Такім чынам, Этна — самы вялікі актыўны вулькан Італіі, перавышае свайго найбліжэйшага «суперніка» Вэзувія больш, чым у 2,5 разы. Назва «Этна» арабскага паходжаньня і перакладаецца як «Гара агню».
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Этна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў