Дзісенскі павет (Віленская губэрня)

павет у Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі

Дзі́сенскі паве́т (па-расейску: Дисненскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай, а з 1843 — Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Дзісенскі павет
Дисненскій уѣздъ
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Статус павет
Адміністрацыйны цэнтар Дзісна
Дата ўтварэньня 1793 год
Дата скасаваньня 1920 рок
Насельніцтва 204 900 чал.
Плошча
  • 5800 км²
Месцазнаходжаньне
Дзісенскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны цэнтар — Дзісна.

Гісторыя

рэдагаваць

Павет утвораны ў 1793 годзе ў складзе Менскай губэрні, знаходзіўся на самай ейнай поўначы. Межаваў з Дзьвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрстаў. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губэрні.

У 1866 годзе ў склад павету ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласьці, 22 мястэчкі і заштатнае места Друя.

З 18 жніўня 1919 году да ліпеня 1920 року Дзісенскі павет быў у складзе Віцебскае губэрні[Крыніца?]. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі (Дзісьненскі) павет.

Літаратура

рэдагаваць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0

Вонкавя спасылкі

рэдагаваць