Ля́йпцыг (па-нямецку: Leipzig, па-верхнелужыцку: Lipsk) — найбуйнейшае места ў Саксоніі (Нямеччына). Да 1990 году ўваходзіў у склад НДР. Паводле зьвестак на 28 лютага 2008 году, у Ляйпцыгу пражывае каля 510 тысячаў чалавек. Назва гораду паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і зьбіраюць тысячы наведвальнікаў. Вядомы таксама Ляйпцыскі кніжны кірмаш.

Ляйпцыг
ням. Leipzig
Ляйпцыг
Герб Ляйпцыгу Сьцяг Ляйпцыгу
Першыя згадкі: 1015
Горад з: 1165
Краіна: Нямеччына
Кіраўнік: Буркгард Юнг[d][1]
Плошча: 297,6 км²
Вышыня: 113 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 510 651 чал.
шчыльнасьць: 1715,9 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +49 341
Паштовы індэкс: 04003, 04357, 04275, 04155, 04157, 04109, 04105, 04229, 04317, 04159
Нумарны знак: L
Геаграфічныя каардынаты: 51°20′24″ пн. ш. 12°22′30″ у. д. / 51.34° пн. ш. 12.375° у. д. / 51.34; 12.375Каардынаты: 51°20′24″ пн. ш. 12°22′30″ у. д. / 51.34° пн. ш. 12.375° у. д. / 51.34; 12.375
Ляйпцыг на мапе Нямеччыны
Ляйпцыг
Ляйпцыг
Ляйпцыг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.leipzig.de

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя славянскія паселішчы на тэрыторыі Ляйпцыгу пачалі зьяўляцца ў VII—IX стагодзьдзях. У 1015 годзе паселішча Лібзі было ўзгаданае ў кроніках Біскупа Тэтмара фон Мэрсэбурга[2]. Каля 1165 году горад атрымаў грамату «Імпэрскага кірмашовага места».

У 1409 годзе быў заснаваны Ляйпцыскі ўнівэрсытэт — 2-гі па старадаўнасьці ў Нямеччыне. Гэта прадвызначыла разьвіцьцё места як цэнтру культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Ёган Сэбастыян Бах, Робэрт Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазытар Рыхард Вагнэр і матэматык Готфрыд Ляйбніц.

 
Царква сьв. Мікалая

У 1650 годзе ў Ляйпцыгу была выдадзеная першая штодзённая газэта ў сьвеце. Ляйпцыг стаў цэнтрам кнігадрукаваньня Нямеччыны.

У 1813 годзе каля гораду адбылася Бітва Народаў, у гонар якой усталяваны мэмарыял.

У 1839 годзе зь Ляйпцыгу ў Дрэздэн была адчыненая першая «доўгая» чыгунка. З таго часу Ляйпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Ляйпцыгу цяпер знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Эўропе.

23 траўня 1863 году Фэрдынанд Лясаль заснаваў у Ляйпцыгу першую працоўную партыю Нямеччыны, якая стала пасьля Сацыял-дэмакратычнай партыяй.

У канцы Другой сусьветнай вайны большая частка места была зьнішчаная ангельскай авіяцыяй падчас бамбаваньняў. 18 красавіка 1945 году горад быў заняты амэрыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў перададзены пад кантроль савецкага Чырвонага войска. Пасьля вайны места стала адным з найбуйнейшых гарадоў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У 1900 годзе ў Ляйпцыгу была заснаваная Футбольная асацыяцыя Нямеччыны, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.

Эканоміка

рэдагаваць

Ляйпцыг зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае разьвітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і іншую прамысловасьць. Зьяўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.

Буйныя кампаніі, якія разьмешчаныя ў горадзе і вакол яго:

Транспарт

рэдагаваць
 
Мескі трамвай

Мескі транспарт у Ляйпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў[3]. Працягласьць дарог — 1673 кілямэтры. Ляйпцыг знагодзіцца на перакрыжаваньні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля гораду знаходзяцца 2 аэрапорты: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.

Адукацыя

рэдагаваць

У Ляйпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых эўрапейскіх унівэрсытэтаў — Ляйпцыскі ўнівэрсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Лява Сапегу, нямецкага паэта і пісьменьніка Ёгана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Ляйбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнэхта, Рыхарда Вагнэра.

У Ляйпцыгу ў 1843 годзе была заснаваная музычная кансэрваторыя, пасьля пераўтвораная ва Ўнівэрсытэт музыкі і тэатру ў Ляйпцыгу. Адным зь яе заснавальнікаў быў Фэлікс Мэндэльсон.

Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснаваная ў 1764 годзе.

Культурныя помнікі

рэдагаваць
 
Касцёл сьв. Тамаша
  • Thomaskirche (Касьцёл сьв. Томаса) — найбольш знакамітая тым, што менавіта ў ёй Ёган Сэбастыян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хора Thomaner;
  • Völkerschlachtdenkmal (мэмарыял Бітвы Народаў): самы вялікі помнік у Эўропе, пабудаваны ў гонар перамогі над Напалеонаўскімі войскамі;
  • Gewandhaus — дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай.
  • Altes Rathaus — старая ратуша была пабудаваная ў 1556 годзе. Цяпер там знаходзіцца музэй гісторыі места;
  • Neues Rathaus — новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміж Ёганам Экам і Марцінам Лютэрам у 1519 годзе;
  • City-Hochhaus Leipzig (гарадзкі хмарачос Ляйпцыгу) — пабудаваны ў 1972 годзе. Зьяўляецца часткай унівэрсытэту. Гэта самы высокі будынак у Ляйпцыгу.
  • Auerbach’s Keller (падвал Аўэрбаха) — малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Ляйпцыгу. Гэта адно зь месцаў дзеі Фаўста, прычым адзінае рэальна існуючае.
 
Помнік Бітвы Народаў
  • Städtisches Kaufhaus (гарадзкі ўнівэрмаг) — першы будынак для кірмашоў у сьвеце. Цяпер зьяўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Нягледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці.
  • Bundesverwaltungsgericht — Нямецкі фэдэральны адміністрацыйны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.

Сярод месцаў, на якія варта зьвярнуць увагу можна таксама вылучыць опэру і ляйпцыскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у сьвеце. Nikolaikirche (Касьцёл сьв. Мікалая) быў месцам, зь якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўзьяднаньне Нямеччыны ў 1989 годзе. У Ляйпцыгу таксама знаходзіцца музэй «Дом Шыллера».

Міжнародныя сувязі

рэдагаваць

Адміністрацыя Ляйпцыгу падпісала пагадненьні пра братэрства з наступнымі гарадамі:

Ляйпцыг уваходзіць у сетку эўрапейскіх гарадоў Eurocities.

Ураджэнцы

  • Рыхард Вагнэр (1813—1883) — нямецкі опэрны кампазытар, дырыгент, драматург (аўтар лібрэта сваіх опэраў), філёзаф
  • Готфрыд Ляйбніц (1646—1716) нямецкі вучоны, матэматык, філёзаф-ідэаліст

Ляйпцыг і Беларусь

рэдагаваць

Трынаццацігадовым хлопчыкам Леў Сапега паступае ў Ляйпцыскі ўнівэрсытэт дзе вучыцца, пакуль у 1573 годзе вяртаецца на радзіму. Таксама ў Ляйпцыгу вучыўся вядомы рэлігійны дзяяч Мялеці Сматрыцкі, а таксама многія іншыя асобы беларускай гісторыі.

Падрыхтоўкай да паўстаньня 1794 году зь Ляйпцыгу і Дрэздэну кіравала група патрыётаў (у іх ліку Гуга Калантай, І. Патоцкі і Тадэвуш Касьцюшка), якія былі вымушаныя выехаць за мяжу[4].

  1. ^ а б https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/stadtverwaltung/oberbuergermeister (ням.) / Hrsg.: Leipzig
  2. ^ Chronicle’s of Bishop Thietmar von Merseburg
  3. ^ Зьвесткі з афіцыйнай старонкі гораду за 2005 год
  4. ^ https://web.archive.org/web/20080521085338/http://asoby.belinter.net/cont.php?x=atk

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць