Фэрдынанд Лясаль
Фэрдына́нд Ляса́ль (Lassalle, да 1846 Lassal; 11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Уроцлаў — 31 жніўня 1864, Жэнэва) — нямецкі філёзаф, юрыст, эканаміст, палітычны дзяяч. Заснавальнік і лідэр разнавіднасьці й плыні сацыялізму пад назвай лясальянства.
Фэрдынанд Лясаль | |
Ferdinand Lassalle | |
Род дзейнасьці | філёзаф, юрыст, эканаміст, палітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 красавіка 1825 |
Месца нараджэньня | Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Прусія |
Дата сьмерці | 31 жніўня 1864 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | Жэнэва, Швайцарыя |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, палітык, эканаміст, адвакат, філёзаф |
Навуковая сфэра | паліталёгія, эканоміка, філязофія і юрыдычная практыка[d] |
Месца працы | |
Сябра ў | Alte Breslauer Burschenschaft der Raczeks[d][2] і Усеагульная асацыяцыя нямецкіх рабочых[d] |
Бацька | Heyman Lassal[d][3] |
Маці | Rosalie Heizfeld[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1843—46 вывучаў філязофію, філялёгію й гісторыю ў Брэслаўскім і Бэрлінскім унівэрсытэтах. Ягоныя погляды сфармаваліся пад уплывам Ё. Г. Фіхтэ, Г. Гэгеля, Л. Бляна. У 1848—49 супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газэты»), якую рэдагаваў К. Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў горадзе Дусэльдорф у 1848 быў зьняволены. Распрацоўшчык асноваў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзыдэнт Усеагульнага нямецкага рабочага зьвязу. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго, заработак вагаецца вакол фізычна неабходнага мінімуму сродкаў існаваньня ў залежнасьці ад росту або скарачэньня рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае й роўнае выбарчае права, стварэньне зь дзяржаўнай дапамогай асацыяцыяў рабочых, дасягненьне бясклясавага грамадзтва шляхам рэформаў і інш. Быў прыхільнікам аб’яднаньня Нямеччыны пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О. Бісмаркам супраць лібэралаў.
Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.
Працы
рэдагавацьАўтар працаў «Філязофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сыстэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. паліт. твор), драмы «Франц фон Закінгэн» (1859) і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 141
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФэрдынанд Лясаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ https://fr.billiongraves.international/grave/Ferdinand-Lassal/25940483
- ^ Burschenschafter-Stammrolle (ням.): Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
- ^ http://www.rheinische-geschichte.lvr.de/Epochen-und-Themen/Themen/rebell-im-rheinland.-ferdinand-lassalle-die-revolution-18481849-und-die-arbeiterbewegung/DE-2086/lido/57d12cf49c8909.43544228#toc-3