Халадзільнік
Халадзі́льнік, лядоўня[1] — збудаваньне ці апарат для ахалоджваньня й захоўваньня біялягічных аб’ектаў, мэдыцынскіх прэпаратаў, харчовых ці іншых скорапсавальных прадуктаў пры тэмпэратурах, ніжэйшых за тэмпэратуру навакольнага асяродзьдзя. Ахалоджваньне ажыцьцяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.
Адрозьніваюць халадзільнікі хатнія й прамысловыя. Хатні (бытавы) халадзільнік — шафа (2-3-сэкцыйная) для кароткачасовага захоўваньня і працяглага (да некалькіх сутак) замарожаных харчовых прадуктаў, а таксама для атрыманьня лёду. Бываюць кампрэсійныя (хладагент), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэлектрычныя (дзеяньне ахаладжальных прыстасаваньняў заснаванае на зьяве Пельцье). У параўнаньні з кампрэсійнымі халадзільнікамі абсарбцыйныя халадзільнікі бясшумныя, больш надзейныя ў эксплюатацыі, але расходуюць больш электраэнэргіі. Першыя бытавыя халадзільнікі зьявіліся ў ЗША ў 1910 годзе. Прамысловыя халадзільнікі бываюць вытворчымі (уваходзяць у склад харчовага прадпрыемства) і разьмеркавальныя (для захоўваньня харчовых прадуктаў на прадпрымствах гандлю і грамадзкага харчаваньня). У камэрах халадзільніка тэмпэратура каля 0 °C, для замарожваньня −18° — −23 °C, для захоўваньня прадуктаў да −18 °C
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6