Канстанцін Сіманаў

савецкі пісьменьнік, драматург, паэт, грамадзкі дзяяч

Канстанці́н Сі́манаў (28 лістапада [ст. ст. 15 лістапада] 1915; цяпер Санкт-Пецярбург, Расея —1979; Масква, цяпер Расея) — савецкі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1974) і шасьці Сталінскіх прэміяў (1942, 1943, 1946, 1947, 1949, 1950). Намесьнік генэральнага сакратара СП СССР. Чалец ВКП (б) з 1942 году. У Магілёве яго імём названа вуліца.

Канстанцін Сіманаў
рас. Константин Симонов
Харкаў (Украінская ССР, 1943 г.)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Кірыл Міхайлавіч Сіманаў
Псэўданімы Канстанцін Сіманаў
Нарадзіўся 28 лістапада 1915
Петраград, Расейская імпэрыя
Памёр 28 жніўня 1979
Масква, Расейская СФСР, СССР
Сужэнец Наталля Сакалова[d], Валянціна Сярова[d] і Ларыса Жадава[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці рэдактар
Гады творчасьці 1936—1979
Кірунак Сацыялістычны рэалізм
Жанр Аповесьць, верш, нарыс, паэма, п'еса, раман
Мова расейская
Дэбют Часопіс «Маладая гвардыя»(ru) (верш, 1936 г.)
Значныя творы Раман «Жывыя і мёртвыя»(ru) (1971)
Прэміі Сталінская прэмія
Ленінская прэмія
Ленінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль «За абарону Масквы»
Мэдаль «За абарону Масквы»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Подпіс
[[::ru:s:Константин Михайлович Симонов|Творы]] ў Вікікрыніцах

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і расейскага генэрал-маёра Міхаіла Сіманава і княжны Аляксандры Абаленскай. Бацька зьнік бязь вестак на Першай сусьветнай вайне. У 1919 г. пераехаў разам з маці ў Разань (Расейская СФСР), дзе тая выйшла замуж за Аляксандра Іванішава, які быў выкладнікам тактыкі ў вайсковай вучэльні. У 1929 г. у Саратаве, пасьля сканчэньня 7 клясаў, паступіў у школу фабрычна-завадзкога вучнёўства(ru) (ШФЗВ), дзе працаваў токарам мэталу. У 1931 г. пераехаў з маці і айчымам у Маскву, дзе скончыў ШФЗВ дакладнай мэханікі і ўладкаваўся на завод да 1935 году. У 1933 г. паступіў у толькі заснаваны Вечаровы працоўны літаратурны ўнівэрсытэт (Масква), які скончыў у 1938 годзе. У 1935 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў СССР, створаны ў 1934 годзе, выдаў паэму «Павал Чорны» і паступіў на асьпірантуру ў Маскоўскі інстытут філязофіі, літаратуры і гісторыі(ru) (МІФЛГ). У 1939 г. зьехаў ваенным карэспандэнтам для асьвятленьня памежных баёў на рацэ Халха(mn) супраць японскага войска. У выніку сышоў з асьпірантуры. Адначасна ўзяў псэўданім Канстанцін Сіманаў, бо не вымаўляў «р» і цьвёрдага «л» у сваім імя Кірыл. У 1940 г. напісаў першую п’есу «Гісторыя аднаго каханьня» і паступіў на курсы ваенных карэспандэнтаў пры Вайскова-палітычнай акадэміі імя Ўладзімера Леніна(ru) (Масква), якія скончыў 15 чэрвеня 1941 году. Пасьля нямецкага ўварваньня 22 чэрвеня працаваў у франтавой газэце «Баявы сьцяг». З пачатку жніўня карэспандэнт газэты Народнага камісарыяту абароны СССР «Чырвоная зорка»(ru) пры абароне Адэсы(uk). 3 траўня 1942 г. загадам Ваеннага савету Заходняга фронту № 482 атрымаў ордэн Чырвонага Сьцяга. У 1943 г. займеў званьне падпалкоўніка.

У 1946—1950 і 1954—1958 гг. — галоўны рэдактар часопіса Саюза пісьменьнікаў СССР «Новы сьвет»(ru) (Масква). У 1950—1953 гг. — галоўны рэдактар «Літаратурнай газэты»(ru) Саюза пісьменьнікаў СССР. У 1946—1959 і 1967—1979 гг. — сакратар Саюза пісьменьнікаў СССР. Адначасна ў 1946—1954 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2—3-га скліканьняў. У 1955 г. дэпутат ВС СССР 4-га скліканьня ад Ішымбайскай выбарчай акругі № 724 (Башкірская АССР). У 1956—1961 і 1976—1979 гг. — сябра Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС. Памёр ад раку. Паводле завяшчаньня прах разьвеялі над Буйніцкім полем (Магілёўскі раён, Беларусь), бітве на якім прысьцявіў частку рамана «Жывыя і мёртвыя».

Перакладзеныя творы

рэдагаваць

23 сьнежня 2015 г. Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт правёў Міжнародныя Сіманаўскія чытаньні з удзелам прадстаўнікоў 5 краінаў. На конкурсе з удзелам звыш 500 аўтараў 3-е месца заняла паэтка Натальля Ніканчук (псэўд. Лія Родная) зь беларускім перакладам верша «Чакай мяне»[1]:

Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты толькі моцна ў гэта вер.
Чакай, калі дажджы цярушаць,
І слота лезе за каўнер.
Чакай зімоваю парою
І ў летні час не забывай.
Чакай, калі ўжо з нудою
Другіх хаваюць, не зважай.
Калі не прыйдзе ліст ізноўку,
Ты не сьпяшайся спапяляць
Каханьне нашае, сяброўка,
Павінна ты мяне чакаць.

Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты не жадай дабра таму,
Хто кажа, лепей быць у скрусе,
Не абыграць ушчэнт вайну.
Няхай павераць сын і маці,
Што ўсё дарма няма мяне.
А ты ў сваёй спусьцелай хаце
Не ладзь мне помнік на сьцяне.
Няхай сябрам дакучна стане
Сядзець, чакаючы, пляваць:
Мая душа ў нябыт ня кане,
Пакуль ты будзеш ушчуваць.

Чакай мяне, і я вярнуся.
Няхай усім вятрам назло.
Так будзе, я табе клянуся,
Хоць па-другому быць магло.
Ім не паняць, хто не ў чаканьні.
Тым, хто даўно сьпусьціў свой сьцяг,
Што там, сярод тугі адчаю,
Ты мне прысуджвала працяг.
Як я тады застаўся цэлы,
Мы будзем ведаць толькі ўдвох.
Адна ты так чакаць умела,
Тваё чаканьне – абярог.

Літаратура

рэдагаваць
  • Хромчанка, К. Р. Сіманаў Канстанцін (Кірыла) Міхайлавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 382.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Канстанцін Сіманаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў