Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)
«Раскіданае гняздо» — спэктаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п'есе Янкі Купалы.
«Раскіданае гняздо» | |
Сцэна са спэктаклю, пастаноўка 1972 году | |
Жанр | трагэдыя |
---|---|
Паводле | п'есы Я.Купалы «Раскіданае гняздо» |
Рэжысэр | Ф. Ждановіч (1921) Б. Луцэнка (1972) |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 1921, 1972 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы |
Пастаноўка 1921 году
рэдагавацьПрэм'ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Менску ў 14 красавіка 1921 году. Спэктакль быў перанесены заснавальнікам тэатру Ф. Ждановічам зь Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]
Пастаноўка 1972 году
рэдагавацьПрэм'ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 году і была прымеркаваная да 90-годзьдзя з дня нараджэньня беларускага літаратурнага клясыка.[1] Пастаноўкай спэктаклю яго рэжысэр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскае тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкай («Беларусьфільм») і ў 1997 годзе спэктаклям «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]
У спэктакль былі ўведзеныя русалкі і пантамімісты. У тэксьце п'есы былі зробленыя некаторыя скарачэньні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спэктакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спэктаклю ў залі гучалі народныя песьні. Пастаноўка вызначался паэтычнасьцю, рамантычнай прыўзьнятасьцю. Спэктакль пакінуў прыкметны сьлед у гісторыі тэатру і паказваўся ў Маскве і іншых гарадох СССР.[1]
Акторы
рэдагаваць- Павал Кармунін — Лявон
- Стэфанія Станюта — Марыля
- Валянцін Белахвосьцік — Сымон
- Ала Ельяшэвіч, Сьвятлана Некіпелава — Зоська
- Генадзь Гарбук, Аляксандар Падабед — Незнаёмы
- Леанід Рахленка — Стары[3][4]
Водгукі
рэдагаваць...Выведзеная рэжысэрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філязофскую плоскасьць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагэдыйным напалам. Спэктакль уразіў глыбінёй думкаў і філязофскіх развагаў, шэрагам выдатных акцёрскіх работаў. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзеныя паэтычныя творы. Драматычнасьць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізьлівага вершаванага слова. | ||
— Л. Грамыка[3] |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в А. Сабалеўскі Раскіданае гняздо (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527.
- ^ Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры Villa Sokrates Праверана 1 траўня 2013 г.
- ^ а б Усе мы — тутэйшыя (часопіс) Мастацтва Праверана 1 траўня 2013 г.
- ^ Трупа тэатру сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Праверана 1 траўня 2013 г.