Любаны
Люба́ны[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гарадцу. Уваходзяць у склад Гіжэнскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Любаны лац. Lubany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Гіжэнскі |
Насельніцтва: | 75 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213242 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′36″ пн. ш. 31°5′36″ у. д. / 53.66° пн. ш. 31.09333° у. д.Каардынаты: 53°39′36″ пн. ш. 31°5′36″ у. д. / 53.66° пн. ш. 31.09333° у. д. |
± Любаны |
Назва
рэдагавацьІмя Любана (Liubona) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[3].
Паводле народнай этымалёгіі, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў былі не прыгоннымі, а скарбовымі сялянамі, і паміж імі і панам склалі «палюбоўную сказку»[4]
Гісторыя
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 годзе Любаны).
Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суду ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстаньне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Любаны, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна[5].
За часамі Другой сусьветнай вайны ў жніўні 1943 году нацысты спалілі 102 двары (з 114 двароў да вайны)[6].
Насельніцтва
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Братэрскія могілкі савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях супраць нацыстаў; на паўднёвай ускраіне вёскі
- Магілы савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 годзе пры заняцьці раёну[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1022.
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 573.
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545
- ^ Любаны (рас.)
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 212.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 559