Войскі

вайсковы ўраднік у Рэчы Паспалітай

Войскі (па-старабеларуску: Войский) — ураднік у Польшчы (з XIII стагодзьдзя) і ВКЛ (з XVI стагодзьдзя). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушаньнем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. У Польшчы войскія былі гродзкія і земскія, у ВКЛ толькі земскія (адзін на павет), якія падпарадкоўваліся старосьце павятовага гораду. Урад войскага ў ВКЛ быў і дыгнітарскім.

Войскі Грачэха[1] (ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш»).

Войскімі вялікімі літоўскімі былі:

  • Фёдар Богуш (1596)

Урад вакантны (?)

  • Габрыэль Кімбар (? — 1744)
  • Габрыэль Дамінік Шанкоўскі-Саванеўскі (1.1745 — 1755)
  • Адам Мікоша (5.1755 — 1764 — ?)
  • Ян Пясэцкі (? — 1767—1783)
  • Міхал Залескі (1783 —)

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Wojski Hreczecha