Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (Лучай)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
| |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лучай |
Каардынаты | 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д.Каардынаты: 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Заснавальнік | Альжбета Пузына і Тадэвуш Францішак Агінскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лучаі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 10А. Дзее. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБудаваньне касьцёла пачалося ў 1766 годзе з фундацыі Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Альжбеты (з Пузынаў). У 1777 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп Фэлікс Тавяньскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У першай палове XIX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 16 сакавіка 1990 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая купальная базыліка з паўцыркульнай апсыдай і трансэптам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 3-ярусныя вежы, апрацаваныя кутнімі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваныя). У выніку рэканструкцыі XIX ст. вежы накрылі цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Галоўны фасад, апсыду і трансэпт завяршаюць трыкутныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сьцены падзяляюцца пілястрамі. Усім пэрымэтрам будынка праходзіць карнізны пас дарычнага ордэру.
Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі, над сяродкрыжжам — сфэрычны купал. Над уваходам месьцяцца хоры. Ордэрную плястыку дапаўняюць размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Аснова купала запаўняецца ілюзорна-пэрспэктыўнай кампазыцыяй. У распалубках цэнтральнага нэфу — чатыры размаляваныя 8-гранныя пляфоны. На ветразях купала, тарцовых сьценах трансэптаў, консе апсыды — выявы скульптураў эвангелістаў, сьвятых і анёлаў. Сьцены бакавых нэфаў дэкаруюцца размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Над уваходам разьмяшчаецца пано-картуш з выявамі двух ваяроў з шчытамі ваярскіх атрыбутаў. Разнастайным арнамэнтальным дэкорам запаўняюцца ўсе роўніцы сьценаў і перакрыцьцяў[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
Ю. Клос, 1920-я гг.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Касьцёл і плябанія
-
Бакавы фасад
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Хоры
-
Брама
-
Малая брама з боку плябаніі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 202.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.