Лескі (Берасьцейская вобласьць)
Ле́скі[3] (Ляскі) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вішні. Уваходзяць у склад Рэчыцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Камянца, за 55 км на поўнач ад Берасьця; за 30 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Тэўлі (лінія Берасьце — Баранавічы[2]).
Лескі лац. Leski | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Рэчыцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 7 чал. (2013)[1] |
колькасьць двароў: | 7 (2005)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225057 |
СААТА: | 1240864071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′9″ пн. ш. 24°0′42″ у. д. / 52.4525° пн. ш. 24.01167° у. д.Каардынаты: 52°27′9″ пн. ш. 24°0′42″ у. д. / 52.4525° пн. ш. 24.01167° у. д. |
± Лескі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1850 годзе вёска знаходзілася ў складзе маёнтку Труны графа Грабоўскага. У другой палове ХІХ стагодзьдзя месьцілася ў Дварцоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні (Паўночна-Заходні край). Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы працавалі хлебазапасны магазын, кузьня і ветраны млын. Ляскоўская сялянская грамада 112 дзесяцінаў ворыўнай зямлі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ровенская Слабада абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле Рыскага падзелу 1921 году ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. У міжваенны час знаходзілася ў складзе Дварцоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Дзеяла падпольная суполка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
14 лістапада 1939 году адбылося далучэньне Заходняй Беларусі да БССР. У выніку 15 студзеня 1940 году вёска апынулася ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году патрапіла ў склад Дварцоўскага сельсавету. У часе нямецка-савецкай вайны ў вёсцы месьціўся штаб партызанскага атраду імя Чкалава брыгады «Савецкая Беларусь»[2]. 4 траўня 1943 году нямецкія карнікі расстралялі 216 вяскоўцаў на паўночным узьлеску і спалілі хаты. Мясцовы паліцыянт схаваў ад расстрэлу адну вясковую дзяўчынку.
16 ліпеня 1954 году вёска перайшла ў склад Рэчыцкага сельсавету. На 1970 год знаходзілася ў складзе калгасу імя Кірава. У 1980 годзе — у калгасе «Сьветлы шлях»[2]. У 1980-я гады на паўночным ускрайку вёскі ўзьвялі абэліск зь пералікам імёнаў расстраляных на месцы брацкай магілы. У тыя ж гады калгас «Савецкая Беларусь» наладзіў падвоз хлеба, бо аўтакрама сюды не хадзіла[1]. На 2007 год уваходзіла ў склад сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Кансуэла»[2]. На сьнежань 2013 году сельскагаспадарчыя землі вакол вёскі Лескі належалі ААТ «Відамлянскае»[1].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 151 рэвіская душа[2]; 1897 год — 257 чал. і 36 двароў
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 266 чал.; 1923 год — 172 чал. і 32 двары; 1940 год — 287 чал. і 45 двароў; 1941 год — 256 чал. і 54 двары; 1960 год — 68 чал.; 1970 год — 36 чал.; 1999 год — 8 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 5 чал.; 2010 год — 4 чал.; 2013 год — 7 чал.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Сьвятлана Яскевіч. Цывілізаваная глуш // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в г д е Уладзімер Бянько. Камянецкі раён (Ляскі) // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 4, кн. 2. Берасьцейская вобласьць. — С. 60. — 608 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0388-7
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 176.