Вішня (рака)
рака ў Беларусі
Ві́шня (у верхняй плыні — Плюскаўка) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Левай Лясной (прыток Бугу, басэйн Віслы). Цячэ ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Вішня лац. Višnia | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Падбельскіх Агароднікаў |
Вусьце | Левая Лясная |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 160 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Падбельскіх Агароднікаў Пружанскага раёну (на тэрыторыі Белавескай пушчы), вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Ганцоў Камянецкага раёну. Ад вусьця мае 1,4 км каналізаванага рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 100.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1