Крыста́мпальле[1] (таксама — Крыстампо́льле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Менску.

Крыстампальле
трансьліт. Krystampaĺlie[a]
Крыстампальле
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навапольскі
Насельніцтва: 51 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222839
СААТА: 6244840044
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′39.01″ пн. ш. 27°43′13.01″ у. д. / 53.5441694° пн. ш. 27.7202806° у. д. / 53.5441694; 27.7202806Каардынаты: 53°32′39.01″ пн. ш. 27°43′13.01″ у. д. / 53.5441694° пн. ш. 27.7202806° у. д. / 53.5441694; 27.7202806
Крыстампальле на мапе Беларусі ±
Крыстампальле
Крыстампальле
Крыстампальле
Крыстампальле
Крыстампальле
Крыстампальле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1858 годзе вёска Крысьцінполь у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскае губэрні, 80 рывіскіх душ. У 1870 годзе вёска й маёнтак памешчыка Вайсэнгофа ў Дудзінскай воласьці Ігуменскага павету[2].

Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР. У 1930-х гадах створаныя калгасы «Добрая воля» й імя С. М. Будзённага, былі 2 кузьні[2].

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў сакавіку 1944 году спалілі вёску[2].

29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчае філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсэрвіс»[2].

Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • канец XIX ст.:
    • вёска — 60 двароў, 332 жыхары
    • маёнтак — 11 жыхароў
  • 1917 год:
    • вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
    • фальварак — 14 жыхароў
  • 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў
  • 1960 год — 282 жыхары
  • 1999 год — 90 жыхароў
  • 2010 год — 51 жыхар
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 385
  2. ^ а б в г д Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
  3. ^ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
  4. ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013  (рас.)
  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Krystampallie