Кодавы джэм

міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць «Гугл»

«Ко́давы джэм» (анг. Соdе Jаm) — штогадовае міжнароднае спаборніцтва ў праграмаваньні, якое зь 2003 году ладзіць амэрыканскае прадпрыемства «Гугл» (штат Каліфорнія).

«Кодавы джэм»
Актуальны сэзон:
2021
Дысцыплінапраграмаваньне
Дата зьяўленьня2003 (21 год таму)
Арганізатар«Гугл» (ЗША)
КраінаЗША
КантынэнтыПаўночная Амэрыка
Пляцоўка(-і)Сан-Францыска (штат Каліфорнія)
Дзейны чэмпіёнНацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч
Найбольш тытулаўНацыянальны сьцяг БеларусіГенадзь Караткевіч (7)
Кваліфікацыя30 балаў за 30 гадзінаў
Узровень у пірамідахміжнародны
Выхад у2-е кола: па 1500 лепшых з 3-х падколаў,
1-е кола: 1000 лепшых
Выбываньне ўадсутнасьць балаў
Кубак25 фіналістаў
Фармат турніру5-колавы

Складаецца з рашэньня альгарытмічных галаваломак на час. Спаборніцы і спаборнікі праходзяць 4 он-лайн-колы для ўдзелу ў сусьветным фінале на адной зь сядзібаў «Гугла». Спаборніцтва пачынаецца з уліку і падрыхтоўчага он-лайн-кола працягласьцю да 30 гадзінаў, пакуль будзе зароблены прахадны бал. Затым у 1-м коле спаборніцтва варта прайсьці да 3-х падколаў, прынамсі ў адным зь якіх патрэбна атрымаць адзін з 1500 найлепшых вынікаў. Ад кожнага з 3-х падколаў па 1500 чалавек праходзіць у 2-е он-лайн-кола, дзе змаганьне ідзе за першую 1000 месцаў. Гэтая 1000 чалавек атрымлівае па саколцы спаборніцтва і праходзіць у 3-е кола «Кодавага джэму». Адтуль 25 чалавек трапляе ў сусьветны наглядны фінал, дзе ўзнагарода пераможцы складае 15 000 даляраў ЗША[1].

Паводле Правілаў «Кодавага джэму», да ўдзелу ў спаборніцтве дапускалі асобаў у веку ад 18 гадоў. Улік спаборніц і спаборнікаў адбываўся цягам 40 дзён з 16 лютага па 27 сакавіка. «Кодавы джэм» налічваў 5 колаў спаборніцтва: падрыхтоўчае, 1-е, 2-е, 3-е і фінальнае. Усе колы, акрамя фінальнага, ладзілі он-лайн на вэб-бачыне спаборніцтва. Падрыхтоўчае кола доўжылася 30 гадзінаў да атрыманьня 30 прахадных балаў з 26 сакавіка а 16:00 да 27 сакавіка 22:00 паводле беларускага часу (UTC+3). Асобы з прахадным балам траплялі ў 1-е кола спаборніцтва, дзе маглі ўдзельнічаць у 3-х яго падколах А, Б і Ц. Другое кола доўжылася 22 дні зь 10 красавіка па 2 траўня паводле ўнівэрсальнага каадынаванага часу. Пры атрыманьні аднаго з 1500 найлепшых вынікаў у адным з 3-х падколаў 4500 спаборніц і спаборнікаў траплялі ў 2-е кола. У 2-м коле варта было рашыць некалькі задачаў цягам 2,5 гадзінаў 15 траўня зь 17:00 да 19:30 паводле беларускага часу. Асобы з 1000 найлепшых вынікаў траплялі ў 3-е кола, дзе ў той самы час 5 чэрвеня мелі рашыць некалькі задачаў. У фінальнае кола траплялі асобы, якія занялі 25 верхніх месцаў паводле атрыманых балаў. Фінал меў адбыцца 7 жніўня[2].

Спаборніцы і спаборніцы мелі падаваць крынічны код самастойнага рашэньня задачаў на вэб-бачыну «Кодавага джэму». Памер крынічанага коду абмяжоўваўся 100 кілябайтамі. У мэню варта было пазначыць скарыстаную ў рашэньні мову праграмаваньня. Кожная задача зьмяшчала пробныя наборы бачных і схаваных высноваў, пра від якіх паведамлялася ў пастаноўцы задачы. Пры схаваных высновах пры вынік рашэньня паведамлялі пасьля сканчэньня кола спаборніцтва. У кожнай задачы толькі апошняя заяўка, што праходзіць пробныя наборы бачнай высновы, атрымлівае балы за схаваную выснову. За першасную заяўку для кожнай задачы прызнавалі найбольшую суму значэньняў усіх пройдзеных пробных набораў (бал заяўкі). Пры роўнасьці ліку перавагу аддавалі найранейшай заяўцы. Балы за кола прызначалі за першасныя заяўкі па задачах. За кожную нягодную спробу па ўсіх задачах кола спаганялі па 4 хвіліны, а таксама час да апошняй першаснай заяўкі за кола пры атрыманьні балаў цягам таго кола. Занятае месца вызначалася найперш балам, пры роўнасьці якога вышэйшае месца атрымлівалі асобы з найменшым штрафным часам за нягодныя спробы. Месцы прысвойваліся пры атрыманьні балаў за кола, толькі пры наяўнасьці якіх быў магчымы пераход у наступнае кола[2].

Спаборніцы і спаборнікі 2-га кола, якія займалі верхнюю 1000 месцаў, атрымлівалі па саколцы «Кодавага джэму». Пры ўдзеле ў фінальным коле патрабаваўся прыезд прынамсі за дзень да яго пачатку. «Гугл» фінансаваў палёт фіналістаў зь іх краінаў і пражываньне ў гасьцініцы падчас фінальнага кола спаборніцтва. Таксама фіналістам пакрывалі выдаткі на ежу, візу і падарожжы да лётнішча і амбасады па візу, для чаго патрэбна было цягам 30 дзён падаць адпаведныя чэкі. Фіналісты атрымлівалі па 100 $ за 25—4 месцы. За 3-е месца ў фінале ўзнагарода складала 1000 даляраў ЗША, за 2-е — 2000 $ і за 1-е — 15 000 $[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 2013 годзе ў «Кодавым джэме» ўзялі ўдзел 45 000 канкурсантаў. Пераможцам стаў беларус Іван Мяцельскі, які быў выпускніком факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ[3].

Пераможцы

рэдагаваць
Год Месца фіналу Удзельніц (-каў) У 1-м коле 1-е месца 2-е месца 3-е месца
2020 Он-лайн 96 000 30 221[4]  Генадзь Караткевіч  Кевін Сунь  Эндру Хе
2019   ЗША; Сан-Францыска (штат Каліфорнія) 74 000 27 610[5]  Генадзь Караткевіч  Макота Соэдзіма  Эндру Хе
2018   Канада: Таронта (правінцыя Антарыё) 62 000 14 093[6]  Генадзь Караткевіч  Каміль Дубоўскі  Макота Соэдзіма
2017   Ірляндыя: Дублін 64 000 18 331[7]  Генадзь Караткевіч  Канстанцін Сямёнаў  Уладзіслаў Епіфанаў
2016   ЗША: Нью-Ёрк 58 520 22 154[8]  Генадзь Караткевіч  Кевін Ацьенца  Ягор Кулікоў
2015   ЗША: Сіетл (штат Вашынгтон) 56 749 12 438[9]  Генадзь Караткевіч  Макота Соэдзіма  Брус Мэры
2014   ЗША: Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія) 49 066 20 595[10]  Генадзь Караткевіч  Яўген Капун  Ючжоў Гу
2013   Вялікабрытанія: Лёндан 45 754 17 059[11]  Іван Мяцельскі  Васіль Білецкі  Уладзіслаў Ісенбаеў
2012   ЗША: Нью-Ёрк 20 613 15 692[12]  Якуб Пахоцкі  Ніл Ву  Міхал Форышак
2011   Японія : Токіё 21 940 10 336[13]  Макота Соэдзіма  Іван Мяцельскі  Якуб Пахоцкі
2010   Ірляндыя: Дублін 12 092 8308[14]  Ягор Кулікоў  Эрык-Ян Крыйгсман  Сяргей Капялёвіч
2009   ЗША: Маўнтын-Вію (Каліфорнія) 10 000 7516[15]  Цянчэнь Лу  Цзічао Кі  Ёічы Івата
2008   ЗША: Маўнтын-Вію 11 044 6774[16]  Цянчэнь Лу  Цзэюань Чжу  Брус Мэры
2006   ЗША: Нью-Ёрк ?  Пётар Мітрычоў  Інь Вань  Андрэй Станкевіч
2005   ЗША: Маўнтын-Вію ?  Марэк Цыган  Эрык-Ян Крыйгсман  Пётар Мітрычоў
2004   ЗША: Маўнтын-Вію ?  Сэржыё Санчо  По Руло  Рыд Бартан
2003   ЗША: Маўнтын-Вію ?  Джымі Мордэл  Крыстафэр Хэндры  Яўген Васільчанка

Вынікі паводле краіны

рэдагаваць
Краіна 1-е месца 2-е месца 3-е месца
  Беларусь 8 1 0
  Кітай 2 3 1
  Расея 2 2 7
  Польшча 2 1 1
  Японія 1 2 2
  Аргентына 1 0 0
  Швэцыя 1 0 0
  ЗША 0 2 3
  Нідэрлянды 0 2 0
  Канада 0 2 0
  Філіпіны 0 1 0
  Украіна 0 1 0
  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 0 0 2
  Славаччына 0 0 1
  1. ^ Пра «Кодавы джэм» (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2021 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ а б в Правілы «Кодавага джэму» (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2021 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ Яраслаў Лыскавец. «Загугліць» уласныя пэрспэктывы // Чырвоная зьмена. — 24 сьнежня 2013. — № 26 (15735). — С. 3.
  4. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2020 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2019 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2019 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  6. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2018 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2017 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  8. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2016 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2017 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  9. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2015 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2016 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  10. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2014 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2015 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  11. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2013 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2014 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  12. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2012 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2013 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  13. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2011 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  14. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2010 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  15. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2009 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.
  16. ^ Падрыхтоўчае кола «Кодавага джэму» 2008 году (анг.) // Кадавальныя спаборніцтвы «Гугла», 2012 г. Праверана 24 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць