Пётар Тышкевіч
Пётар Тышкевіч (1571, места Берасьце — 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1611—1618) і ваявода менскі (з 1618).
Пётар Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1571 (?) |
Памёр | 1631 (?) |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Юры Тышкевіч Ганна з Катовічаў |
Жонка | Рэгіна з Галоўчынскіх |
Дзеці | Казімер, Барбара, Мар’яна, Соф’я, Крыстына, Дарота, Кацярына |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Біяграфія
рэдагавацьЗ лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юрыя, ваяводы берасьцейскага, і Ганны з Катовічаў. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя.
28 ліпеня 1611 атрымаў урад кашталяна менскага «па сьмерці Шчаснага Галоўчынскага», 6 верасьня 1618 — ваяводы менскага «па Мікалаю Сапегу».
Быў адным з фундатараў касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштару дамініканаў у Менску: у 1615 набыў пляц каля Высокага Рынку і скрыжаваньня вуліцаў Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць мураваны касьцёл і 2-павярховы кляштар пры ім. 26 студзеня 1617 пацьвердзіў права татараў-магамэтанаў на мячэт і выдзеленую пад яго зямлю.
Ажаніўся з Рэгінай, дачкой кашталяна менскага князя Шчаснага Галоўчынскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Казімер (памёр у 1652 бязьдзетным), падчашы вялікі літоўскі;
- Барбара, жонка Дынавея;
- Мар’яна, жонка ваяводы смаленскага Адама Мацея Саковіча (зь іму 1640 годзе фундавала кляштар дамініканаў у Зэмбіне);
- Соф’я, сьпярша жонка Аляксандра Калецкага, потым — князя Фёдара Друцкага-Горскага;
- Крыстына, сьпярша жонка менская стольніка Жыжэмскага, потым — Горскага;
- Дарота, памерлая ў дзявоцтве;
- Кацярына, жонка маршалка вялікага літоўскага Крыштапа Завішы[1]..
Па сьмерці Пятра Тышкевіча, ягоная жонка выйшла замуж за ваяводу віцебскага Крыштапа Кішку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Niesiecki K. Herbarz Polski / wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.