Аляксандар Масальскі
Аляксандар Масальскі (? — пахаваны 19 траўня 1645) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (з 1627) і смаленскі (з 1631), ваявода менскі (з 1638)[3].
Аляксандар Масальскі, 1-я пал. XVII ст. | |
Герб «Масальскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1643[1] |
Род | Масальскія |
Бацькі | Рыгор Масальскі[d][2] Марыя Рачка[d][2] |
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Рыгора, падкаморага гарадзенскага, і Марыі з Рачкаў.
Атрымаў шэраг урадаў, у тым ліку маршалка ковенскага (у 1617).
Ажаніўся з Апалоніяй, дачкой пісара вялікага літоўскага Мікалая Ясінскага. У шлюбе меў сыноў Станіслава і Аляксандра, а таксама дачку Соф’ю Вікторыю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 26.
- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 236.
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Масальскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 276.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0