Яўстах Кірдзей
(пам. 1661) кашталян смаленскі і жамойцкі
Яўстах Кірдзей (? — 1661) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (1649—1653) і жамойцкі (з 1653).
Герб «Бэлты» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1661 |
Род | Кірдзеі |
Бацькі | Кірдзей Радзіваноўскі Соф'я з Валовічаў |
Жонка | Соф'я з Храпавіцкіх |
Дзеці | Ян Казімер |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Кірдзеяў гербу «Бэлты», сын Кірдзея Радзіваноўскага і Соф’і з Валовічаў. Меў брата Ўладзіслава.
Быў каралеўскім дваранінам, гарадзенскім падстоліем (да 1626), земскім пісарам (з 1626), падсудкам (з 1639) і харунжым (з 1646)[1].
Ажаніўся з Соф’яй, дачкой троцкага земскага судзьдзі Адама Храпавіцкага. У шлюбе меў сына Яна Казімера.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Кірдзеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0