Станіслаў Нарушэвіч (сын Паўла)

(пам. 1589) кашталян амсьціслаўскі і смаленскі

Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (15801588) і смаленскі1588).

Станіслаў Нарушэвіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 1589
Род Нарушэвічы
Бацькі Павал Нарушэвіч
Жонка Марынай з Палубінскіх
Невядомая з Камаеўскіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Барбара, Крыстына

Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім і Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасьцейскім і Падляскім ваяводзтвах. Трымаў Рэжыцкую і Люцынскую дзяржавы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Паўла. Меў брата Мікалая Яна.

Быў спраўцам Гарадзенскага староства ў 1563, цівуном віленскім з 1564. Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі (1569)[1].

Першы раз ажаніўся з князёўнай Марынай Палубінскай, другі — з Камаеўскай. Ад другога шлюбу меў дачок Барбару (каля 15801627), якая выйшла за ваяводу віленскага Януша Тышкевіча, і Крыстыну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.

Літаратура

рэдагаваць